Судныя днi крымiнальнай суполкi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Пракуратурай Гомельскай вобласцi завершана расследаванне крымiнальнай справы, узбуджанай супраць злачыннай арганiзацыi, якая дзейнiчала ў Рэчыцкiм раёне.
Паводле звестак прэс-службы абласной пракуратуры, абвiнавачванне прад’яўлена 32 удзельнiкам крымiнальнай суполкi. Усе яны знаходзяцца за кратамi. Крымiнальная справа ўжо накiравана ў суд Гомельскай вобласцi i неўзабаве пачнецца працэс над бандытамi. Варта адзначыць, што гэтая злачынная арганiзацыя ўзнiкла ў 1994 годзе. У яе склад уваходзiлi 4 «аўтаномныя» групы, якiя мелi сваiх лiдараў. Злачынцы лiтаральна «затэрарызавалi» рэчыцкiх iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, таксiстаў, з якiх рэгулярна патрабавалi «аброк». У поле зроку вымагальнiкаў трапiлi нават зборшчыкi грыбоў i ягад у навакольных лясах. Частка сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, акумулявалася ў гэтак званым «абшчаку». З асобамi, якiя адмаўлялiся адлiчваць сродкi ў крымiнальную скарбонку, бандыты жорстка распраўлялiся: збiвалi, пагражалi забойствам, падпальвалi маёмасць. Усяго на рахунку гэтай злачыннай арганiзацыi больш за 100 цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Гомельскай вобласцi завершана расследаванне крымiнальнай справы, узбуджанай супраць злачыннай арганiзацыi, якая дзейнiчала ў Рэчыцкiм раё
|
|