«Пазбавiлi» ўрача пячаткi...
Аляксандр ПУКШАНСКI
Крадзеж асабiстай маёмасцi — сапраўдны «галаўны боль» мiлiцыi. На Вiцебшчыне кожны тыдзень рэгiструюцца дзесяткi фактаў крадзяжоў. I часта самi грамадзяне вiнаватыя ў тым, што iх «пазбавiлi» ад уласных жа рэчаў.
Ахвярамi злачынстваў часцей за ўсё становяцца падлеткi i жанчыны. Часта школьнiкi страчваюць мабiльнiкi ў камп’ютарных клубах. Так, напрыклад, у Оршы 8-класнiк загуляўся ў клубе i не заўважыў як застаўся без мабiльнага тэлефона. Такая ж гiсторыя паўтарылася i ў Вiцебску: пакрыўдзiлi дзевяцiкласнiка. Адна новапалачанка ў рэстаране адпачывала i забылася, што пакiнула на столiку мабiльнiк. У вынiку ён знiк. А ў адным вiцебскiм бары «ўвялi» сотавы апарат у барменшы. У Полацку на рынку не пашанцавала ўрачу палiклiнiкi. Медык без нагляду пакiнула ў гандлёвым ралеце сумачку, дзе былi ключы, тэлефон, грошы i службовая ўрачэбная пячатка. Злодзей усiм гэтым i завалодаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крадзеж асабiстай маёмасцi — сапраўдны «галаўны боль» мiлiцыi. На Вiцебшчыне кожны тыдзень рэгiструюцца дзесяткi фактаў крадзяжоў. I часта самi грамад
|
|