21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: Дзяржава мае намер падтрымлiваць установы культуры

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржава мае намер падтрымлiваць установы культуры. На гэтым акцэнтаваў увагу прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання новага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея.



У гутарцы з кiраўнiкамi музеяў Расii, Украiны i Лiтвы кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Хачу адрэагаваць на крытыку сваiх апанентаў, якiя гавораць, што я радзей бываю ў культурных установах, чым на спартыўных аб’ектах. Я сапраўды радзей публiчна бываю ў такiх установах. Але не таму, што не люблю мастацтва або гэты напрамак культуры, проста не лiчу сябе вялiкiм знаўцам у гэтай галiне. Але па меры магчымасцi ўдзяляю ўвагу ўсiм напрамкам культуры, стараюся рабiць тое, што неабходна для нашых мастакоў, кампазiтараў, прадстаўнiкоў iншых сфер культуры».

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Нягледзячы на тое, што будаваць было не так проста, дзяржава пайшла на стварэнне новых аб’ектаў i рэканструкцыю важных культурна-гiстарычных аб’ектаў». У якасцi прыкладу Прэзiдэнт прывёў рэканструкцыю палаца Румянцавых-Паскевiчаў у Гомелi.

Вялiкую ўвагу кiраўнiцтва краiны да развiцця культуры адзначылi i дырэктары музеяў суседнiх краiн. У прыватнасцi, яны выказалi захапленне Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў: «Калi хочаце, гэта наш адказ сучаснасцi. Сёння кнiга страчвае сваю ролю, таму мы хацелi ўвекавечыць яе. Нацыянальная бiблiятэка з’яўляецца своеасаблiвым помнiкам кнiзе».

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў дзейнасць па рэканструкцыi i пашырэнню выставачных плошчаў Нацыянальнага мастацкага музея.

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзiмiр Пракапцоў у час экскурсii па музейных галерэях расказаў пра перспектывы развiцця гэтай установы.

Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з экспазiцыямi рускага мастацтва XVIII — пачатку XX стагоддзяў, старажытнабеларускага мастацтва, заходнееўрапейскага i мастацтва краiн Усходу, беларускага мастацтва ХХ — пачатку ХХI стагоддзяў, а таксама з выстаўкай твораў рускiх мастакоў ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў, якiя працавалi ў Беларусi.

Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў максiмальна засяродзiць намаганнi на завяршэннi рэканструкцыi Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама будынка тэатра оперы i балета.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Нацыянальнага мастацкага музея азнаёмiўся з выстаўкай народнага мастака Расii члена-карэспандэнта Расiйскай акадэмii мастацтваў Васiля Несцярэнкi.

Васiль Несцярэнка з’яўляецца паслядоўнiкам класiчнай рэалiстычнай школы жывапiсу. У 1999—2000 гадах ён працаваў над роспiсам Храма Хрыста Збавiцеля ў Маскве. Яго персанальныя выстаўкi праходзiлi ў буйнейшых залах Расii i замежных дзяржаў.

Кiраўнiк дзяржавы паразмаўляў з мастаком. Васiль Несцярэнка адзначыў, што для яго вялiкi гонар выстаўляцца тут, паколькi гэта адзiн з лепшых музеяў Еўропы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржава мае намер падтрымлiваць установы культуры. На гэтым акцэнтаваў увагу прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання новага корпуса Н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика