Раку можна процiстаяць
Надзея НIКАЛАЕВА
Акцыi Агульнагарадская прафiлактычная акцыя «Мiнчане супраць раку» пройдзе на базе сталiчных устаноў аховы здароўя 16 снежня.Як паведамiлi нашай газеце ў гарадскiм цэнтры здароўя, акрамя Мiнскага гарадскога анкалагiчнага дыспансэра пад правядзенне акцыi будуць задзейнiчаны ў сталiцы наступныя полiклiнiчныя ўстановы: у Маскоўскiм раёне — 25-я цэнтральная раённая палiклiнiка i 32-я гарадская палiклiнiка; у Фрунзенскiм раёне — 2-я цэнтральная раённая палiклiнiка i 20-я гарадская палiклiнiка; у Кастрычнiцкiм раёне — 35-я гарадская палiклiнiка i 3-я цэнтральная раённая палiклiнiка; у Цэнтральным раёне — 1-я цэнтральная раённая палiклiнiка i 4-я гарадская палiклiнiка; у Савецкiм раёне — 34-я цэнтральная раённая палiклiнiка i 30-я гарадская палiклiнiка; у Першамайскiм раёне — 19-я цэнтральная раённая палiклiнiка i 28-я гарадская палiклiнiка; у Ленiнскiм раёне — 6-я цэнтральная раённая палiклiнiка i 18-я гарадская палiклiнiка; 16 снежня ўрачы-анколагi Мiнс- кага гарадскога анкалагiчнага дыспансэра будуць ладзiць кансультацыi як на базе сваёй медустановы, так i на базе вышэйпералiчаных гарадскiх палiклiнiк. Для таго, каб пракансультавацца ў спецыялiста, можна папярэдне запiсацца на прыём па тэлефону 292-41-31. Але, як запэўнiлi нас у гарадскiм цэнтры здароўя, кансультацыi будуць аказвацца таксама i без папярэдняга запiсу. Галоўная мэта, якую ставяць перад сабой арганiзатары акцыi, — павышэнне насцярожанасцi насельнiцтва да анкалагiчных захворванняў i змяншэнне колькасцi хворых з запушчанымi формамi раку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульнагарадская прафiлактычная акцыя «Мiнчане супраць раку» пройдзе на базе сталiчных устаноў аховы здароўя 16 снежня
|
|