Падчас ветру не стойце пад дрэвамi
Сяргей РАСОЛЬКА
За апошнiя тры днi шквалiсты вецер парывамi да 30 метраў за секунду даставiў нямала непрыемнасцяў жыхарам сталiчнай вобласцi.
Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, у больш чым 400 населеных пунктах за гэты час давялося аднаўляць падачу электраэнергii. Адключалiся каля 850 трансфарматарных падстанцый, было абарвана 0,4 кiламетра лiнiй электраперадач. Моцны вецер зрываў шыфер i рубероiд з дахаў i пабудоў. У Бярэзiнскiм раёне з-за падзення дрэў утварылiся завалы прыкладна на 200 метрах дарогi. У Салiгорску ў панядзелак ранiцай знесла металiчны прыпынак, траўмы атрымалi два жыхары горада. Адзiн з iх дастаўлены ў Салiгорскае РТМА з падазрэннем на пералом рэбраў, другi пацярпелы ад шпiталiзацыi адмовiўся. У Мiнскай вобласцi ў павышаным рэжыме гатоўнасцi працуюць тэрытарыяльныя, галiновыя i раённыя камiсii па надзвычайных сiтуацыях, створаны штаб лiквiдацыi НС у Мiнскiм аблвыканкаме. У работах па лiквiдацыi наступстваў стыхii задзейнiчаны 826 чалавек i больш за 200 адзiнак тэхнiкi. Выратавальнiкi-пажарныя рэкамендуюць па магчымасцi ўстрымацца ад далёкiх паездак i без асаблiвай патрэбы не выходзiць з дамоў. У iх трэба шчыльна зачыняць вокны, дзверы. Калi вы апынулiся на вулiцы, не стойце пад дрэвамi, рэкламнымi шчытамi-бiгбордамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя тры днi шквалiсты вецер парывамi да 30 метраў за секунду даставiў нямала непрыемнасцяў жыхарам сталiчнай вобласцi
|
|