Прыз «Зорнага цырка» паедзе ў Вiцебск
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Герой дня 17 сакавiка было названа iмя пераможцы першага айчыннага рэалiцi-шоу «Зорны цырк» на канале АНТ. Iм стаў адзiны iншагароднi ўдзельнiк шоу, настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры з Вiцебска Павел Кежа. Менавiта ён i атрымаў у прамым эфiры ключы ад аўтамабiля «Пежо-207». «Я пакуль не ўсвядомiў сваю перамогу да канца, таму галоўнае адчуванне зараз — шок», — прызнаўся Павел.На працягу 8 выпускаў гледачы i журы ацэньвалi выступленнi 12 удзельнiкаў праекта — 6 папулярных у Беларусi персанажаў i 6 людзей самых розных прафесiй. Пасля кожнага шоу адзiн з канкурсантаў, хто атрымаў найменшыя адзнакi ад журы i найменшую падтрымку ад гледачоў, выбываў з барацьбы за галоўны прыз. На фiнальным этапе шоу «адсеялiся» спявачка Алена Грышанава i банкiр Юрый Каштанаў, i кола прэтэндэнтаў звузiлася да трох чалавек: вi-джэй Першага музычнага тэлеканала Люся Лушчык, акцёр Георгiй Волчак i настаўнiк Павел Кежа. Пасля дэманстрацыi iх выступленняў тэлегледачам было дадзена ўсяго паўгадзiны на iнтэрактыўнае галасаванне — але нават гэтага часу балельшчыкам Паўла Кежы хапiла, каб забяспечыць настаўнiку перавагу амаль у 7 тысяч галасоў. Усяго ж Павел набраў 26 785 глядацкiх сiмпатый; за Люсю Лушчык быў пададзены 19 981 голас, Георгiй Волчак атрымаў 8050 галасоў. Дарэчы, у самога Паўла, паводле яго слоў, не было нiякага прадчування трыумфу, а вось Жоры Волчаку напярэдаднi снiлася, быццам машыну выйграў менавiта Кежа. Цыркавыя прафесiяналы, у прыватнасцi, iлюзiянiст Серж Бандарчук, таксама пагадзiлiся, што перамога дасталася годнаму, бо з усiх канкурсантаў у Паўла Кежы назiраўся найвялiкшы прагрэс — прыступiўшы да праекта адным з самых слабых удзельнiкаў, на фiнiш ён прыйшоў сапраўдным артыстам. Пераможцу «Зорнага цырка» 29 гадоў, ён настаўнiк вышэйшай катэгорыi. Некалькi гадоў таму Павел Кежа быў нават названы «Лепшым настаўнiкам года». А любiмым педагогам у вучняў — мяркуючы па штотыднёваму прадстаўнiцтву вiцебскiх балельшчыкаў у цырку — застаўся i на цяперашнi час. Ад першай асобы — Павел, вiншуем з перамогай! Праўда, вы прызнавалiся, што амаль не верылi ў яе. Лiчылi, што лiдарам стане хтосьцi iншы? — Калi я трапiў у фiнал, зразумеў, што ўдача на маiм баку i што яна не павiнна ад мяне адвярнуцца. Але перамогi чакаў... напэўна, працэнтаў на пяцьдзесят. Даваў шанц i iншым фiналiстам. (Смяецца). Той чалавек, на каго я асабiста рабiў стаўкi, на жаль, не дайшоў да фiналу — гэта Слава Харанека. Я лiчу, ён быў варты перамогi. — Калi будзеце прыязджаць з Вiцебска ў Мiнск, каго з былых сяброў-працiўнiкаў па праекту наведаеце? — Вiдаць, якраз яго, Славу. Мне вельмi прыемна, што гэты чалавек сустрэўся на маiм жыццёвым шляху. Ён такi адказны, шчыры, такi «трудяга»... Яшчэ, магчыма, у цырк зазiрну — артысты запрашалi, маўляў, у любы момант прыходзь, бо гэта твой другi дом. Увогуле, яны — i трэнеры, i артысты, ўсе супрацоўнiкi — вельмi дапамагалi мне i падтрымлiвалi на працягу ўсяго праекта. За што я iм вельмi ўдзячны. — Вы амаль чатыры месяцы не былi ў школе. Наколькi вы гатовы вярнуцца — засумавалi па вучнях або, наадварот, адвыклi? — Калi паспеем аформiць машыну (я яшчэ не садзiўся за руль, толькi ключы ў руцэ патрымаў, трэба запоўнiць i ўзгаднiць усе неабходныя дакументы), паеду дадому ўжо заўтра (сёння — Аўт.). Хутчэй бы... Канешне, засумаваў вельмi — i па дзецях, i па калегах. З другога боку, адвык, страшна прыступаць да працы пасля такога доўгага перапынку — гэта нiбыта вяртацца з iншай планеты ў зусiм другi рытм жыцця...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 сакавiка было названа iмя пераможцы першага айчыннага рэалiцi-шоу «Зорны цырк» на канале АНТ. Iм стаў адзiны iншагароднi ўдзельнiк шоу, настаўнiк б
|
|