21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Духмяны музей

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

У вёсцы Стрэльна Iванаўскага раёна збiраюць зёлкi, прыродныя лекi, традыцыi, рэцэпты народнай медыцыны

Першы раз за сваё жыццё мне давялося трапiць у музей, якi хочацца не столькi глядзець, колькi нюхаць. Яшчэ нават не ступiўшы нагой у памяшканне самога музея, iдучы па высокiх крутых прыступках, раптам трапляеш у палон водару розных траў. Знаёмыя з дзяцiнства пахi, змешваючыся, ператвараюцца ў прыемны, крыху п’янлiвы букет. На парозе музея сустракае яго гаспадыня i захавальнiца Галiна Iванаўна Вайцяшчук i паказвае свае экспанаты. Пад столлю вiсяць пучкi розных зёлак. Падвесiлi травы так, як гэта рабiлi ў старадаўнiя часы нашы бабулi. А вось iх класiфiкацыя, апiсанне праведзеныя як у сапраўдных музеях. Музей утвараюць некалькi пакойчыкаў-залаў, раздзеленых перагародкамi. Самi ж перагародкi ўпрыгожаныя высушаным хмелем, якi саладкавата, ледзь чутна пахне.

— У каго праблемы са сном, — адразу пачынае Галiна Iванаўна, — не трэба спяшацца прымаць моцнадзейныя снатворныя. Лепей напхаць у падушку або пакласцi побач з падушкай галiнкi хмелю. Спаць будзеце спакойна.

Пра кожную раслiну, траву, кветачку ў яе свой асаблiвы расказ. I не проста лекавыя ўласцiвасцi, а нейкая легенда або прыклад шчаслiвага пазбаўлення ад хваробы, немачы. Калега Галiны Iванаўны, таксама настаўнiца, умелым прымяненнем лiстоў i ягад чарнiцы паправiла зрок i развiталася з акулярамi. Другая тутэйшая жанчына з дапамогай гэтых жа ягад пазбавiлася ад алергii. Бабуля Галiны Вайцяшчук расказвала, што ў гэтых мясцiнах некалi жыў пан. Кожны дзень ён выпiваў шклянку адвару васiлькоў. Дажыў той памешчык да 90 гадоў. Пра лекавыя ўласцiвасцi ўсiм знаёмай кветкi вядома, але, выходзiць, яна яшчэ спрыяе ўмацаванню iмунiтэту.

Дарэчы, i бабулi цяперашняй нястомнай прапагандысткi гаючай сiлы ўсяго, што расце на зямлi, ведалi толк у раслiнах i пражылi больш за 90 гадоў кожная. Шанавала зёлкi i мацi Галiны Iванаўны. Бацьку яе 83 гады. Паводле меркавання дачкi, сiлы i бадзёрасць ён падтрымлiвае казiным малаком ды iншымi натуральнымi прадуктамi.

Шмат гадоў працавала Галiна Iванаўна настаўнiцай бiялогii ў мясцовай школе. Вырошчвала з дзецьмi на прышкольным участку самыя розныя культуры. Вучыла дзяцей пазнаваць i цанiць раслiны. А цяпер поўнасцю адышла ад школьнай працы i вырашыла прысвяцiць сябе музею. Кажа, што яе прызванне — даносiць да людзей думку пра красу i магутнасць роднай зямлi. Магутнасць, таму што сваю гаючую моц зямля ўклала ў раслiны, дрэвы, плады. Трэба толькi ўмела i ўдзячна ўзяць i скарыстаць усё гэта.

Зараз у новым Палескiм унiверсiтэце ствараецца кафедра здаровага ладу жыцця. Выкладчыкi з Пiнска прыязджалi сюды i дамовiлiся з музеем аб супрацоўнiцтве. Якраз па гэтай тэме стральнянскай установе ёсць што прапанаваць i маладым людзям, i сталым; i сваiм, i замежным гасцям. Апошнiх у гэтай мала каму вядомай палескай вёсачцы пабывала нямала. У кнiжцы наведвальнiкаў якiх толькi краiн не значыцца! Лiтаральна за дзень да майго прыезду тут адзначылiся банкiры з Вялiкабрытанii. Ва ўсiм свеце людзi пацягнулiся да вытокаў, да натуральнага, да таго, што расце на зямлi, — лiчыць гаспадыня музея ў вёсцы Стрэльна. Наелiся ўжо ўсемагчымай «сiнтэтыкi». Палякi ёй нават прапанавалi скласцi кнiжку i абяцалi ў сябе выдаць. Але Галiна Iванаўна кажа: калi адолее ўсё ж сваю кнiжку, то пастараецца выдаць яе дома.

Вунь колькi яе былых вучняў сталi кандыдатамi, дактарамi навук, працуюць у ВНУ, навуковых арганiзацыях, калi спатрэбiцца — дапамогуць. Нядаўна малады вучоны Вiктар Грышчук адразу пасля паспяховай абароны дысертацыi прыслаў пiсьмо са шчырымi, добрымi, цёплымi словамi. Ён пiша, што настаўнiца дала арыенцiр у жыццi, навучыла працаваць на зямлi, разумець зямлю. Вiктар вельмi рана страцiў бацьку. Мацi працавала даяркай, многа часу на выхаванне дзяцей не мела. Але хлопчык сам цягнуўся да ведаў, на прышкольным участку працаваў з радасцю. Потым прыйшло разуменне, што гэта справа яго жыцця. Паступiў у БАТУ, паспяхова скончыў вучобу i стаў вучоным.

Цяпер ужо яе вучнi дапамагаюць музею лiтаратурай, даведнiкамi. Тут сабрана многа кнiжак, артыкулаў, газетных матэрыялаў па народнай медыцыне, лекарству, здароваму ладу жыцця. У асобнай папачцы падшыты публiкацыi Янкi Крука i Аксаны Катовiч у «Звяздзе».

У так званым сялянскiм пакоi музея сабраны мясцовыя звычаi, замовы, прыкметы. Так, асобна апiсаны правiлы паводзiнаў цяжарнай жанчыны. У пералiку таго, што ёй забаронена, значыцца, напрыклад, не быць пры пакойнiку, не глядзець на пахавальную працэсiю, не адганяць нагой любую свойскую жывёлу. Цiкавыя парады дайшлi ад бабуль тутэйшых мясцiн, як лепей адвучваць дзiця ад грудзей. Першая з iх — сысцi мацi на некаторы час з дому. А некаторыя кабеты прывязвалi часам кавалак аўчыны, i малое, ткнуўшыся носам у незразумелы прадмет, пачынала старанiцца. Ёсць там i замовы на розныя выпадкi жыцця, i народныя прыкметы. У сялянскiм пакоi паказаны прадметы побыту продкаў. Пялюшкi з лёну, плеценыя калыскi, вядома ж, толькi спрыялi здароўю немаўляцi. Тут жа можна даведацца, што лячылi нашы продкi заечым тлушчам, як жанчына збiралася нараджаць i многае iншае.

Але гаварыць пра музей у вёсцы Стрэльна i не сказаць пра яго стваральнiцу было б нелагiчна i несправядлiва. Марыя Васiльеўна Ламаносава задумала гэты музей i ўвасобiла сваю iдэю ў рэчаiснасць. Тагачасны дырэктар школы, жыхарка гэтых мясцiн, яна была проста апантаная iдэяй неяк увекавечыць i ўшанаваць гаючую сiлу раслiн. Знайшла аднадумца ў асобе старшынi калгаса той пары Аляксандра Малеча. Гэтага чалавека i цяпер тут успамiнаюць добрым словам, хоць калгас даўным-даўно расфармiравалi i далучылi да iншага. Аляксандр Фёдаравiч дбаў не толькi пра надоi-прывагi, але i пра культуру, духоўнасць. У канцы 80-х калгас правёў рэканструкцыю Дома культуры, пабудаванага ў 1963 годзе. На другiм паверсе, якi з’яўляецца паддашкам памяшкання, i ўладкавалi музей. З 1991 года Марыя Васiльеўна прымала наведвальнiкаў, расказвала iм пра травы, частавала прыгатаванай з траў гарбатай. А калi пайшла на пенсiю i пераехала блiжэй да дзяцей у Пружанскi раён, то многа гадоў раз на тыдзень, з перасадкамi на двух цягнiках, усё роўна прыязджала сюды, каб падтрымлiваць жыццё свайго любiмага дзецiшча i сустракацца з людзьмi, сярод якiх прайшло ўсё жыццё.

Стрэльна было некалi вялiкай вёскай — цэнтр калгаса, цэнтр сельсавета. З той пары, як гаспадаркi аб’ядналi, i пачалося, паводле меркавання мясцовых людзей, згасанне. Зараз у сярэдняй школе навучаецца ўсяго 60 дзяцей. А было па некалькi соцень. I людзi тут спакон веку жылi працавiтыя i заможныя. Жыхара Стрэльна на тутэйшай мове называюць страляныца. Дык вось, выйсцi замуж за «страляныцу» некалi было вельмi прэстыжна для паненкi з ваколiцы. А цяперашнiя жыхары-пенсiянеры спрэс ардэнаносцы. Што нi хата — то заслужаны ветэран працы, адзначаны цi то ордэнам, цi медалём. А дзецi iх — урачы, настаўнiкi, навукоўцы, кiраўнiкi прадпрыемстваў у Iванаве, Брэсце, Мiнску...

Галiна Вайцяшчук кажа, што мае намер стварыць у музеi асобны раздзельчык, прысвечаны гiсторыi вёскi. Дагэтуль яго не было, i гэта несправядлiва. Па яе глыбокаму перакананню, шмат годных людзей адсюль выйшла яшчэ i таму, што тут надзвычай жыватворная прырода. I людзi шанавалi звычаi продкаў. Галiна Iванаўна паказвае радыелагiчную карту, якую склалi для iх у Пiнску. На шчасце, гэтыя мясцiны лiчацца чыстымi: колькi разоў нi бралi пробы ў лясах, на палях, агародах, павышаны ўзровень радыяцыi адзначаны не быў. «Значыць, усе 198 вiдаў нашых раслiн можна збiраць i ўжываць сабе на карысць», — заключае захавальнiца музея.

А якую смачную гарбату тут заварваюць з прадстаўнiкоў тых самых 198 вiдаў! Для частавання гасцей гаспадыня запрашае ў спецыяльны пакойчык, якi называюць на сучасны манер фiта-барам. Пакуль пацягваеш смачны напой, яна раскажа, як правiльна збiраць найлепшы сродак ад кашлю i бранхiту — пылок з пупышак сасны; як супакойвае выцятае месца, нават прыступ астэахандрозу лiст лопуху; якой крынiцай полiвiтамiнаў з’яўляецца рабiна. Радыя ўсiм наведвальнiкам, гатовыя ўсiх прывецiць, напаiць фiрменнай гарбатай, адарыць травамi, у якiх чалавек мае патрэбу, у музеi народнай медыцыны вёскi Стрэльна. Адзiным на ўсю краiну.

Iванаўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Стрэльна Iванаўскага раёна збiраюць зёлкi, прыродныя лекi, традыцыi, рэцэпты народнай медыцыны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика