Да пабачэння. У вас дома!
Разам з карткай на розыгрыш прыйшло пісьмо з Бабруйска. «Яшчэ да развалу Саюза, — пiша сп. Панцялейка — я выйграў гамак, потым у абласной латарэi — кухонны камбайн. Па яго давялося ехаць аж у Магiлёў... У звяздоўскай жа гульнi — грошай за латарэю плацiць не трэба, выйгрыш табе прывязуць... Я не вар’ят, каб прапусцiць такое! А што — два разы радасць была, дык можа будзе i ў трэцi?.. Таму — да пабачэння. У мяне дома. У момант уручэння галоўнага прыза».
Што ж, спадзявацца, кажуць, не шкодна: некаму ў звяздоўскай латарэi абавязкова пашанцуе. Каму? Не ведае нiхто. Але ж факт: выйграе той (у тым лiку i нешта з прызоў), хто падпiсаўся на «Звязду», той, хто запоўнiў i даслаў у рэдакцыю картку, той, да каго i ў новым квартале будзе прыходзiць старэйшая i (са штодзённых) адзiная беларускамоўная газета «Звязда», НА ЯКУЮ СЁННЯ ЯШЧЭ МОЖНА АФОРМIЦЬ ПАДПIСКУ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разам з карткай на розыгрыш прыйшло пісьмо з Бабруйска. «Яшчэ да развалу Саюза, — пiша сп. Панцялейка — я выйграў гамак, потым у абласной латарэi — ку
|
|