«Звязда» ці «зорка?»
Мяне зацiкавiла, чаму ваша газета называецца менавiта «Звязда»? А не «Зорка»... Ёсць, мусiць, нейкае гiстарычнае тлумачэнне?
Марына БУЙНОЎСКАЯ, г. Мiнск Адказ на пытанне маладой (мяркуючы па лiсту) чытачкi мы пашукалi ў старых календарах. Пра дзень 7 студзеня яны пiсалi: «Каляды — першае зiмовае свята беларусаў i iншых народаў у гадавым крузе старажытнай земляробчай абраднасцi. Калядавалi каля двух тыдняў. Звездары насiлi па вулiцы звязду — сiмвал сонца, моладзь з пераапранутымi ў «казу», «мядзведзя», «жорава» аднавяскоўцамi хадзiла па хатах. Вiншавалi гаспадароў, спявалi жартоўныя песнi, частавалiся. Наладжвалi варажбу, розныя забавы i гульнi ў «Яшчара», «Жанiцьбу Цярэшкi» i iнш. Калядны рытуал даўней меў магiчны сэнс, быў цесна звязаны з жыццём прыроды, яе чакаемым абуджэннем...» Дарэчы, у календары «Нашай нiвы» за 1913 год пазначана: «Кожны свядомы беларус павiнен глядзець за агульным грамадскiм дабром». I яшчэ (не менш актуальнае!): «Кожны свядомы беларус павiнен у гэтым годзе парупiцца знайсцi двух падпiсчыкаў на беларускiя газеты». А калi i трох... Калi не толькi ў гэтым... Заставайцеся з намi!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяне зацiкавiла, чаму ваша газета называецца менавiта «Звязда»? А не «Зорка»... Ёсць, мусiць, нейкае гiстарычнае тлумачэнне?
|
|