21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiларама адключана. Напружанне ў вяскоўцаў больш не «скача»

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

У рэдакцыю газеты «Звязда» па «гарачай лiнii» паступiла скарга ад жыхароў вулiцы Садовай вёскi Дзераўное Стаўбцоўскага раёна. Паводле слоў заяўнiкаў, на гэтай вулiцы размешчана пiларама прадпрымальнiка Сiнкевiча, падключаная да агульнай лiнii электраперадач. Чытачы скардзiлiся, што калi прадпрымальнiк падключае абсталяванне на пiлараме, напружанне ў сетцы пачынае «скакаць», ад чаго вяскоўцы ўжо доўгi час церпяць пэўныя нязручнасцi. Будаваць сваю падстанцыю, як, паводле слоў заяўнiкаў, прадпiсвалася раней, прадпрымальнiк нiбыта адмаўляецца.

Па просьбе дырэктара Стаўбцоўскiх электрасетак Генадзя Пяткевiча рэдакцыя падрыхтавала афiцыйны запыт на адрас прадпрыемства з указаннем сутнасцi скаргi вяскоўцаў. На яго падставе камiсiя ў складзе начальнiка электрычных сетак Стаўбцоўскага раёна, дзяржiнспектара «Энерганагляду» i iнспектара МРА «Энергазбыт» правяла праверку электразабеспячэння дрэваапрацоўчага цэха ў вёсцы Дзераўное, што належыць iндывiдуальнаму прадпрымальнiку Сiнкевiчу. Скарга жыхароў вулiцы Садовая на няякаснае электразабеспячэнне пацвердзiлася.

«Устаноўлена, што, згодна з тэхнiчнымi ўмовамi № 65 ад 21.07.1998 г., дазвольная ўстаноўленая магутнасць не павiнна перавышаць 20 кВт. На момант праверкi яна складала 89,5 кВт. Кiруючыся п. 5.5.2 Правiлаў карыстання электрычнай i цеплавой энергiяй, —гаворыцца ў афiцыйным адказе рэдакцыi за подпiсам дырэктара Стаўбцоўскiх электрасетак Генадзя Пяткевiча, — адключана i апламбiравана стужкавая пiларама. Iндывiдуальнаму прадпрымальнiку Сiнкевiчу выдадзена прадпiсанне Дзяржэнерганагляду, якое забараняе выкарыстанне магутнасцi вышэй указанага лiмiту ў 20 кВт. Пасля прынятых мераў напружанне ў iншых спажыўцоў па вулiцы Садовай стабiлiзавалася i складае 220—230 В».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю газеты «Звязда» па «гарачай лiнii» паступiла скарга ад жыхароў вулiцы Садовай вёскi Дзераўное Стаўбцоўскага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика