21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Змены ў правiлах выдачы вiз Лiтвы

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

З 1 красавiка 2007 года адбудуцца значныя змены ў правiлах выдачы вiз Лiтвы грамадзянам Беларусi.

Як паведамiлi «Звяздзе» ў пасольстве Лiтвы ў Мiнску, з 1 красавiка для атрымання шматразовай вiзы грамадзяне Беларусi, а таксама грамадзяне iншых дзяржаў, якiя маюць дазвол на пражыванне ў нашай краiне, могуць звяртацца толькi ў консульскую службу Лiтвы ў межах консульскай акругi, дзе яны пражываюць. «Пасольства Лiтвы ў Мiнску абслугоўвае ўсiх грамадзян Беларусi, за выключэннем тых, хто пражывае ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях», — патлумачылi ў пасольстве.

Для атрымання аднаразовай вiзы без запрашэння грамадзяне нашай краiны, якiя выязджаюць у Лiтву на тэрмiн да 30 дзён, акрамя полiса медыцынскага страхавання павiнны дадаткова прадставiць пацвярджэнне наяўнасцi сродкаў на час знаходжання ў Лiтве ў разлiку 40 еўра на дзень.

Для пацвярджэння наяўнасцi сродкаў могуць быць прадстаўлены асабiста падпiсаныя дарожныя чэкi i iх копii. Яшчэ адзiн варыянт — актуальная даведка з банка аб наяўнасцi дастатковых сродкаў. Трэцi варыянт пацвярджэння наяўнасцi сродкаў — актуальная выпiска з рахунка крэдытнай карткi.

Асобам, якiя выязджаюць на падставе запрашэнняў, пацверджаных Дэпартаментам мiграцыi пры Мiнiстэрстве ўнутраных спраў Лiтвы, пацвярджаць наяўнасць сродкаў не трэба.

У пасольстве Лiтвы паведамiлi таксама, што запрашэнне для атрымання вiз не патрабуецца грамадзянам Беларусi, якiя з’яўляюцца членамi сем’яў асобаў лiтоўскага паходжання (выязджаюць разам), а таксама членамi сем’яў асобаў, якiя захавалi права на атрыманне грамадзянства Лiтвы. Тое самае датычыцца i асобаў, якiя маюць права на часовае i пастаяннае пражыванне ў дзяржавах Еўрасаюза, асобаў ва ўзросце 65 гадоў i старэй.

Не патрабуецца запрашэння i грамадзянам Беларусi, правы якiх адноўлены па лiтоўскаму Закону «Аб аднаўленнi правоў асобаў, рэпрэсаваных за супрацiўленне акупацыйным рэжымам» (неабходна прадставiць даведку аб тэрмiне асуджэння, зняволення, ссылкi цi iншага абмежавання волi), а таксама членам iх сем’яў, якiя выязджаюць разам з iмi.

Асобы, якiя па праву маёмасцi маюць зарэгiстраванае ў Лiтве памяшканне (не менш за 14 квадратных метраў жылой плошчы: аднапакаёвы жылы дом, яго частка, кватэра альбо iншае жылое памяшканне, якое прызначана для пражывання асобы цi сям’i) таксама не маюць патрэбы ў запрашэннi. Тое самае датычыцца членаў сем’яў такiх асобаў, калi на кожнага з iх ёсць 14 квадратных метраў жылой плошчы.

Не патрабуецца запрашэння i асобам, якiя наведваюць месцы пахаванняў блiзкiх сваякоў на тэрыторыi Лiтвы тэрмiнам да 10 дзён (два разы на працягу года пры наяўнасцi дакумента, якi пацвярджае захаванасць магiлы).

У пасольстве адзначылi таксама, што з 1 красавiка не будуць выдавацца групавыя вiзы. Заявы з просьбамi на атрыманне вiзы Лiтвы падаюцца не раней, чым за 3 месяцы да пачатку дзеяння вiзы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 красавiка 2007 года адбудуцца значныя змены ў правiлах выдачы вiз Лiтвы грамадзянам Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика