Мiншчына выходзiць на суботнiк!
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
31 сакавiка ў Мiнскай вобласцi стартуе абласны суботнiк па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, дарог i прыдарожных тэрыторый, прывядзенню ў належны выгляд сельскагаспадарчых угоддзяў, лясных палос, вайсковых пахаванняў, мемарыялаў i помнiкаў, а таксама тэрыторый фермаў, мехдвароў сельскагаспадарчых арганiзацый. Завершыцца суботнiк 15 красавiка. Такое рашэнне прынялi ўлады сталiчнай вобласцi.
«Наблiжаюцца знамянальныя даты: 2 красавiка — Дзень яднання народаў Беларусi i Расii, 9 мая — Дзень Перамогi. Святочны настрой у душы кожнага з нас, арганiзацыя i правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў у многiм будуць залежаць ад парадку на замацаваных тэрыторыях i аб’ектах, нашых працоўных месцах, месцах адпачынку i пражывання, у турыстычных зонах», — патлумачылi ў Галоўным упраўленнi iдэалагiчнай работы Мiнаблвыканкама. Аблвыканкам i Мiнскi абласны Савет дэпутатаў звярнулiся да кiраўнiкоў выканаўчых камiтэтаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, да прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў з заклiкам вызначыць аб’ёмы работ падчас суботнiка, забяспечыць бяспечную дастаўку людзей на аб’екты i бяспечныя ўмовы працы. У звароце Мiнаблвыканкама i абласнога Савета дэпутатаў да жыхароў вобласцi ўтрымлiваецца заклiк «не заставацца абыякавымі да стану парадку на вулiцы, у дварах, на сваiх працоўных месцах на прадпрыемстве, у арганiзацыi» i прыняць актыўны ўдзел у суботнiку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 сакавiка ў Мiнскай вобласцi стартуе абласны суботнiк па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, дарог i прыдарожных тэрыторый, прывядзенню ў належны
|
|