21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як жыхары дома № 78 «зялёную зону» адваявалi

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камiтэт дзяржаўнага кантролю аказаўся той адзiнай арганiзацыяй, дзе пачулi жыхароў дома № 78 па вулiцы Прытыцкага ў Мiнску i дапамаглi вырашыць сiтуацыю, што называецца, на карысць простага чалавека.

Калi ў адзiн з мiнулагоднiх кастрычнiцкiх дзён жыхары вышэйпамянёнага дома (9-павярховага, 24-пад’езднага, з прадуктовым магазiнам i iншымi канторамi на першым паверсе) пабачылi, як перад вокнамi хутка «прарастае» агароджа, яны адразу адчулi нядобрае. Толькi-толькi адзiнае прасторнае месца каля велiзарнага жылога будынка, аблепленага вакол iншымi жылымi дамамi, упарадкавалi да адкрыцця станцыi метро «Каменная горка». Кожны, хто праязджаў цi прагульваўся па Прытыцкага, мог ацанiць прыкладзеныя намаганнi: вока радавалi акуратненькiя пешаходныя дарожкi, маладзенькiя дрэўцы, елачкi — прыгажосць i чысцiня. Раптам усё гэта пачало вынiшчацца, як высветлiлi абураныя парушэннем гармонii мясцовыя жыхары, дзеля ўзвядзення шматфункцыянальнага комплексу з гандлёва-адмiнiстрацыйнымi памяшканнямi.

— Нiхто не аналiзаваў сiтуацыю з пункту гледжання жыхароў з 18-га па 24-ы пад’езды, — кажа актывiстка «руху супрацiўлення», пенсiянерка Людмiла Аляксандраўна Бычкова. — Нiхто не падумаў, што нас пазбаўляюць паўнацэннага асяродку пражывання. Гэта пляцоўка перад домам — глыток паветра, месца адпачынку i пенсiянераў, i маладых матуль з каляскамi. Больш за тое, яна не разлiчана на ўзвядзенне будынка даўжынёй 63 метры, шырынёй — 24 i вышынёй 17,5! Няма тут i неабходнай адлегласцi памiж будынкамi — толькi 15, а не 24 патрэбных метры. Акрамя гэтага, згодна з генеральным планам, на гэтым месцы да 2030 года павiнна быць «зялёная зона». З другога боку, навошта нам увогуле абяцаная шматфункцыянальнасць новага комплексу — той жа банк, стаматалагiчны кабiнет i г.д.? У нас тут усё пад рукой i ўсё цудоўна працуе...

З кастрычнiка жыхары накiроўвалi калектыўныя звароты ў адмiнiстрацыю Фрунзенскага райвыканкама, Мiнгарвыканкам, Камiтэт архiтэктуры i горадабудаўнiцтва i ў многiя iншыя структуры.

У студзенi зварот быў накiраваны i ў Камiтэт дзяржкантролю. Паводле iнфармацыi, змешчанай у дакуменце за подпiсам больш як 500 чалавек, замест абмеркавання неабходнасцi будаўнiцтва «комплексу» была наладжана спроба подкупу жыхароў, якiм прапаноўвалi карткi на льготнае абслугоўванне ў яшчэ не iснуючым будынку. Факт атрымання дадзенай карткi лiчыўся згодай на будаўнiцтва. Таксама была выстаўлена ўрна для «галасавання», аднак апусцiць туды спiс з галасамi супраць будаўнiцтва жыхарам не дазволiлi.

— У пiсьме, якое мы накiравалi на адрас Дзяржкантролю, мы прасiлi ўважлiва разгледзець сiтуацыю i забаранiць будаўнiцтва, — тлумачыць Людмiла Аляксандраўна. — Нашы жыхары завалiлi паркан, пасля забудоўшчыкi самi склалi яго, i цяпер ён будзе ляжаць тут да таго часу, пакуль не знойдзецца iншае месца пад будаўнiцтва...

А iншае месца шукаць сапраўды давядзецца. Камiтэт дзяржкантролю iнiцыяваў разбор, для чаго накiраваў адпаведнае пiсьмо ў Мiнгарвыканкам. Так будаўнiцтва шматфункцыянальнага комплексу з гандлёва-адмiнiстрацыйнымi памяшканнямi было адменена. Зараз Мiнгарвыканкам займаецца пошукам кампенсацыйнай пляцоўкi для заказчыка будаўнiцтва.

— У прынцыпе, гэта другая наша перамога: гадоў дваццаць таму пад нашымi вокнамi хацелi ўзвесцi аўтастаянку, — тутэйшыя жыхары, зноў жа, не дазволiлi, — у заключэнне паведамiла «актывiстка». — Некалi хадзiлi чуткi, што на нашым «пятачку» ўстановяць помнiк Прытыцкаму. Дык хутчэй бы тое здарылася. Пад помнiк жа нiхто капаць не стане...

Святлана БАРЫСЕНКА.

Адказы на звароты грамадзян

У першым квартале гэтага года ад грамадзян краiны ў Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, яго тэрытарыяльныя органы i Дэпартамент фiнансавых расследаванняў паступiла звыш 3,5 тысячы пiсьмовых i 2,6 тысячы вусных зваротаў.

Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, большасць пытанняў, узнятых у зваротах, звязаныя з дзейнасцю органаў выканаўчай улады, парушэннямi ў рабоце кiраўнiкоў, дзейнасцю прадпрыемстваў i арганiзацый, работай камунальных службаў. Так, у Брэсцкай вобласцi найбольшая колькасць зваротаў грамадзян мела дачыненне да пытанняў дзейнасцi прадпрыемстваў i арганiзацый. Асноўныя пытаннi, з якiмi грамадзяне звярталiся ў Камiтэт дзяржкантролю Гомельскай вобласцi, былi звязаныя з работай службаў камунальна-бытавога абслугоўвання, дзейнасцю арганiзацый i прадпрыемстваў. Скаргi жыхароў Гродзенскай вобласцi звязаныя з работай службаў камунальнай i дарожнай гаспадаркi, а таксама службаў жыллёвай гаспадаркi. Большасць зваротаў, якiя паступiлi ў Камiтэт дзяржкантролю Мiнскай вобласцi, датычылiся рашэння жыллёва-бытавых праблем, процiпраўных дзеянняў службовых асобаў, выплат заробку i дапамог.

Разгляд асобных зваротаў грамадзян запатрабаваў правядзення праверак, падчас якiх былi выяўлены фiнансавыя парушэннi. Да асобных суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi абласнымi камiтэтамi дзяржкантролю прыменены эканамiчныя санкцыi на агульную суму звыш 48 мiльёнаў рублёў, да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты 97 чалавек, ад пасад вызвалены 10 чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiтэт дзяржаўнага кантролю аказаўся той адзiнай арганiзацыяй, дзе пачулi жыхароў дома № 78 па вулiцы Прытыцкага ў Мiнску i дапамаглi вырашыць сiтуац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика