10-ы кiрмаш адпачынку
Ала МАЧАЛАВА
Сёлетняя мiжнародная спецыялiзаваная выстаўка-кiрмаш турыстычных паслуг «Адпачынак-2007» адметная не толькi сваiм юбiлеем (яна 10-я па лiку), але i многiмi iншымi акалiчнасцямi: 245 экспанентаў з 14 краiн размясцiлi свае стэнды на двух паверхах Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» — такiх маштабаў раней не было. На працягу чатырох дзён наведвальнiкi знаёмiлiся з выдатнасцямi розных краiн i, адшукаўшы свой турыстычны рай, маглi набыць пуцёўкi на наступны курортны сезон па самых выгадных цэнах, удзельнiкi ж заводзiлi дзелавыя кантакты i абменьвалiся вопытам.
На закрыццi выстаўкi 14 красавiка прысутнiчалi дырэктар Дэпартамента па турызму Мiнiстэрства спорту i турызму Беларусi Вiктар ЯНКАВЕНКА, намеснiк дырэктара «Белэкспа» па выставачнай дзейнасцi Аляксандр Шыла i iнш. — Падлiкi яшчэ не скончаны, але ўжо вядома, што выстаўку наведала прыблiзна 15 тысяч чалавек — гэта паказчык iнтарэсу беларусаў да адпачынку як на радзiме, так i за мяжой, — адзначыў Вiктар Янкавенка. — Акрамя таго, з кожным годам у палку спецыялiстаў турыстычнай галiны прыбывае: калi ў 2005 годзе ў штатным раскладзе турыстычных прадпрыемстваў было 4200 чалавек, то сёння нас ужо 9200! А гэта значыць — мы становiмся рэальнай эканамiчнай сiлай, уплывовай у нашай краiне. Ну, i каб пахвалiць самiх сябе, адзначу, што па вынiках 2006 года ў Беларусi ўдвая павялiчыўся абарот турыстычных прадпрыемстваў. На цырымонii афiцыйнага закрыцця ўдзельнiкi атрымалi «па заслугах» — прайшло ўзнагароджанне па самых розных намiнацыях: «за актыўны ўдзел у выстаўцы» (сярод iншых была адзначана кампанiя «Контур-Ламн»), «за ўклад у прасоўванне нацыянальнага турысцкага прадукту i вернасць традыцыям адпачынку» (у лiку астатнiх лаўрэатаў дыплом у гэтай намiнацыi атрымаў нацыянальны парк «Прыпяцкi») i iнш. Пра намiнацыю «за арыгiнальнае афармленне стэнда» варта сказаць асобна, бо падзiвiцца было на што: фiрмы, якiя прадастаўляюць паслугi дайвiнгу, напрыклад, выстаўлялi на сваiх стэндах вадалазныя касцюмы i дэманстравалi вiдэафiльмы пра падводны свет; прадстаўнiкi Турцыi дарылi плакаты з выявамi прыгажосцяў сваёй радзiмы, ну а тыя, хто прапануе адпачынак у сядзiбах, стваралi ў «Белэкспа» сельскiя куткi з усiм каларытам. Узнагароды дасталiся многiм: i «Вiзiт-туру», i «Залатой мiлi», i гарналыжнаму цэнтру «Сiлiчы», i кампанii «Sunnу-trаvеl», якая запомнiлася ўсiм сваёй стыльнасцю — стэнд быў вытрыманы ў шэра-чорна-чырвоных колерах, з чорна-белымi фотаздымкамi на сценах i чырвонымi герберамi ў шклянках, напоўненых лёдам, а кампанiя «Sаkub» вiтала гасцей у ладным домiку з дыхтоўнымi драўлянымi лаўкамi i саламянай страхою — адчуванне складвалася такое, нiбы адпачываеш недзе ў барчыку на пляжы). «За прадстаўленне нацыянальнага стэнда» былi адзначаны турэцкая кампанiя «Turkish сulturе & infоrmаtiоn оffiсе», Нацыянальная турыстычная арганiзацыя Украiны, Нацыянальнае турыстычнае ўпраўленне Чэхii «Сzесh tоurism», нацыянальны стэнд Дэпартамента турызму i камерцыйнага маркетынгу ўрада Дубая, Дзяржаўнай адмiнiстрацыi па турызму Балгарыi. Самай пачэснай стала, пэўна, намiнацыя «за вернасць традыцыям адпачынку»: яе атрымалi сапраўдныя тытаны — тыя кампанii, якiя на працягу ўсiх 10 гадоў удзельнiчалi ў выстаўцы «Адпачынак», — «Беларусь-турыст», «Аэрабелсэрвiс», «Наталi-турс», «ТОП-тур», «SMОK-trаvеl», «Соlоrlаnd», «Беларускi спадарожнiк», «Sunnу-trаvеl», «Тусан-ваяж», «Смалянка», «Мыс», «Падэвюс», «Sаkub», «Экалогiя-тур», «Алатан-тур» i iнш. Акрамя памятных дыпломаў iм уручылi хрустальныя вазы з гравiроўкай, прысвечанай выстаўцы. Аднак на гэтым узнагароды не скончылiся: — Нацыянальнае агенцтва па турызму падрыхтавала свае прызы для 10 кампанiй, што ў 2006 годзе найбольш актыўна ўдзельнiчалi ў мiжнародных выстаўках за мяжой, — аб’явiў Вiктар Янкавенка, якому i даверылi ўручэнне. Лiдарамi па прадстаўленню нацыянальнага турыстычнага прадукту Беларусi за мяжой былi названы «ЦэтрКурорт», «ТОП-тур», «Алатан-тур», «Альфа-стар», «Знеш-iнтурыст», «Белiнтурыст», «Турлюкс», «Экатур-6», а таксама гасцiнiцы «Арбiта» i «Мiнск». Па заканчэннi цырымонii Вiктар Янкавенка даў каментарый «Звяздзе». Высветлiлася, што дырэктара Дэпартамента па турызму радуе ў першую чаргу не маштабнасць выстаўкi, а iншае: — Галоўнае, што вельмi актыўна прапаноўваюцца як выязныя, так i ўнутраныя маршруты — адпачынак у нацпарках i санаторыях. Вельмi важна, каб прадстаўнiкi турыстычнай сферы арганiзоўвалi для нашых грамадзян свой, беларускi адпачынак, — адзначыў Вiктар Архiпавiч. — Няма сэнсу даваць толькi выезд, паколькi не ўсе маюць фiзiчныя i фiнансавыя магчымасцi ад’язджаць за мяжу, таму мяне радуюць вынiкi выстаўкi, асаблiва тое, як мы пазiцыянавалi свой нацыянальны турыстычны прадукт. Няхай у нас няма ў такой колькасцi i ў такiм стане аб’ектаў культурна-гiстарычнага паказу, каб мы маглi, як чэхi цi егiпцяне, запрашаць да сябе на гiсторыю. Затое ў нас свае плюсы: нацыянальныя паркi (такiя, як Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк), рэкi i ручаi, якiх у нас ажно 20 тысяч, азёры, якiх у нас 10 тысяч, добрая iнфраструктура аўтамабiльных трас, менавiта iх стан, да таго ж мы зараз падцягваем прыдарожны сэрвiс, сёння робяцца сур’ёзныя змены i ў гасцiнiчнай гаспадарцы. У нас распрацаваны цiкавыя тэматычныя маршруты — для католiкаў, праваслаўных, iудзеяў. Трэба скарыстоўваць i тое, што Беларусь — транзiтная краiна, дзе перасякаюцца шляхi з усходу на захад i наадварот. Сёлетняя выстаўка адзначана небывалым iнтарэсам з боку мiжнародных арганiзацый. 11 красавiка мы правялi сумесны навучальны семiнар з Сусветнай турысцкай арганiзацыяй, наведаў нас i яе генеральны сакратар Франчэска Франджыялi, якi браў удзел у адкрыццi выстаўкi «Адпачынак-2007» i працы семiнару, сустракаўся з кiраўнiком нашай дзяржавы, мiнiстрам замежных спраў, а таксама мiнiстрам спорту i турызму. Да нас упершыню прыехалi i прэзентавалi свае магчымасцi Сербiя, Чарнагорыя, Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты, я ўжо не кажу пра нашых пастаянных партнёраў — Балгарыю, Турцыю, Румынiю. Значыць, iнтарэс ёсць, а гэта галоўнае: будзе iнтарэс — будзе ўзаемны абмен, турызм жа аднабаковым не бывае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя мiжнародная спецыялiзаваная выстаўка-кiрмаш турыстычных паслуг «Адпачынак-2007» адметная не толькi сваiм юбiлеем (яна 10-я па лiку), але i мн
|
|