21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ААБ «Беларусбанк»: пазiцыя лiдара

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

ААБ «Беларусбанк» захоўвае высокi тэмп росту большасцi паказчыкаў у параўнаннi з iншымi банкамi. Устойлiвасць пазiцый у банкаўскай сiстэме краiны пацвярджаецца ўдзелам «Беларусбанка» ў фармiраваннi ўстаўнога фонду — 39 працэнтаў, уласнага капiталу — 35 працэнтаў, рэсурснай базы — 44 працэнты, сродкаў насельнiцтва — 62 працэнты, крэдытных укладанняў — 44 працэнты, прыбытку — 30 працэнтаў.

Эканамiчны часопiс «The Banker» прысудзiў ААБ «Беларусбанк» узнагароду «Банк года 2006» у Беларусi. Гэта ўзнагарода лiчыцца адной з найбольш прэстыжных у дзелавым асяроддзi i з’яўляецца паказчыкам паспяховай дзейнасцi. Яна пацвярджае якасць дзейнасцi банка i надзейнасць партнёрства. Паводле ацэнкi «The Banker», «Беларусбанк» займае па аб’ёму актываў 261-е месца сярод буйнейшых еўрапейскiх банкаў i ўваходзiць у 50 буйнейшых банкаў Усходняй i Цэнтральнай Еўропы.

Дзякуючы атрыманаму прыбытку i прыросту ўстаўнога фонду, уласны капiтал банка вырас летась на 26 працэнтаў i дасягнуў 1770 мiльярдаў рублёў. Па аб’ёму капiталу першага ўзроўню ААБ «Беларусбанк» знаходзiцца на 18-м месцы ў спiсе буйнейшых банкаў Цэнтральнай i Усходняй Еўропы.

Летась банк атрымаў прыбытак у памеры 122 мiльярдаў рублёў. Рэнтабельнасць дзейнасцi склала больш за 10 працэнтаў. Асноўная доля актываў прыходзiцца на крэдытны партфель, пры гэтым назiраецца яго рост у структуры актываў з 69 працэнтаў на пачатак года да 76 працэнтаў на пачатак наступнага. Крэдыты эканомiцы выраслi летась амаль на 60 працэнтаў, рэсурсная база — на 28 працэнтаў.

Клiентамi «Беларусбанка» з’яўляюцца звыш 73 тысяч прадпрыемстваў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. У лiку буйнейшых клiентаў — ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод», ААТ «Магiлёўхiмвалакно», РУП «Мiнскi аўтамабiльны завод», РУП «Беларуськалiй», РУП «Белпошта» i iншыя. За кошт крэдытаў банка рэалiзуецца 21 важнейшы для дзяржавы iнвестыцыйны праект, напрыклад, будаўнiцтва завода па вытворчасцi газетнай паперы ў Шклове, арганiзацыя вытворчасцi бясшвовых гарачакатаных труб на Беларускiм металургiчным заводзе, рэканструкцыя вытворчасцi iнфузiйных раствораў на Нясвiжскiм заводзе медпрэпаратаў, тэхнiчнае пераўзбраенне ААТ «Дываны Брэста». Адкрыты крэдытныя лiнii для развiцця Мiнскага трактарнага завода, абнаўлення рухомага саставу Беларускай чыгункi, тэхнiчнага пераўзбраення шэрагу буйных перапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусi. Значныя крэдыты прадастаўлены прадпрыемствам, якiя забяспечваюць абнаўленне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў новай уборачнай i апрацоўчай тэхнiкай айчыннай i замежнай вытворчасцi, працягваецца рэалiзацыя праграмы абнаўлення гарадскога пасажырскага транспарту.

Летась «Беларусбанк» умацаваў свае пазiцыi па прыцягненню сродкаў фiзiчных асобаў. На долю ААБ «Беларусбанк» па стану на 1 студзеня 2007 года прыходзiлася 61,5 працэнта ўсiх сродкаў насельнiцтва, прыцягнутых банкаўскай сiстэмай. Для стварэння ўстойлiвай рэсурснай базы прапаноўвалiся больш прывабныя ўмовы па ўкладах на тэрмiн звыш 1 года. Доля доўгатэрмiновых укладаў насельнiцтва склала амаль 66 працэнтаў, пры гэтым каля 28 працэнтаў усiх сродкаў насельнiцтва размешчана на тэрмiн звыш 1,5 года. Да паслуг клiентаў прапанавалася 15 вiдаў укладаў у нацыянальнай валюце i 9 — у замежнай, а на пачатку гэтага года банк увёў яшчэ тры новыя ўклады — «Святочны», «Падарунак» i «Зручны». Пашырыўся пералiк страхавога прадукту i кола карыстальнiкаў страхавых паслуг. Установы банка прадастаўляюць зараз 8 вiдаў вышэйпамянёных паслуг.

У буйных аддзяленнях банка вылучаны пасады кансультантаў для выканання функцыi каардынатара патокаў клiентаў i раздзялення iх па аперацыйных кабiнах.

ААБ «Беларусбанк» працягвае абслугоўваць адну з важнейшых дзяржаўных праграм — жыллёвую. Памер крэдытаў на жыллёвае будаўнiцтва склаў 2,7 трыльёна рублёў, у тым лiку 2,2 трыльёна — льготныя крэдыты.

У параўнаннi з 2005 годам аб’ём выдачы крэдытаў насельнiцтву на агульных падставах вырас у беларускiх рублях — у 1,7 раза i ў замежнай валюце — на амаль 495 тысяч долараў.

Летась былi ўведзены новыя паслугi, звязаныя з крэдытаваннем: пазычальнiкi могуць пагашаць крэдыты ў любым аддзяленнi фiлiялаў г. Мiнска i абласных цэнтраў краiны, незалежна ад месца атрымання крэдыту. Магчыма пагашэнне крэдытаў праз iнфакiёск, змена сумы плацяжу ў большы цi меншы бок, у залежнасцi ад наяўнасцi сродкаў на банкаўскай картцы.

Адным з асноўных накiрункаў дзейнасцi банка ў межах рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады з’яўляецца забеспячэнне высакаякаснага сэрвiсу для жыхароў сельскiх населеных пунктаў i аграгарадкоў: прадастаўляецца поўны спектр банкаўскiх паслуг, у тым лiку ўсе вiды крэдытаў, право-дзяцца рэгулярныя выязныя кансультацыi.

На пачатак года ў карыстаннi знаходзiлася 2,1 мiльёна пластыкавых картак ААБ «Беларусбанк». Доля банка на дадзеным сегменце рынку складае 54 працэнты. Доля безнаяўнага абароту па пластыкавых картках павялiчылася ў 2,7 раза. Устаноўлена 132 банкаматы, 229 iнфакiёскаў, арганiзавана 248 пунктаў выдачы наяўных, 337 прадпрыемстваў гандлю i сэрвiсу аснашчаны тэрмiналамi. Трымальнiкам картак прадастаўляецца звыш 20 вiдаў паслуг. Летась банк укаранiў аплату паслуг РУП «Белтэлекам» з дапамогай адпраўкi SMS-паведамленняў, пагашэнне крэдытнай запазычанасцi перад ААБ «Беларусбанк» у замежнай валюце з выкарыстаннем пластыкавай карткi з карт-рахункам у беларускiх рублях, пачаў эмiсiю пластыкавых картак стандарту EMV (эмiтавана 5,7 тысячы такiх картак), рэалiзаваў паслугу валютна-абменных аперацый з выкарыстаннем банкаўскiх пластыкавых картак Maestro, Visa Electron (для выкарыстання толькi ў Рэспублiцы Беларусь). Сёлета плануецца рэалiзаваць праект па прыёму наяўных грашовых сродкаў у банкаматах з пашыранай функцыянальнасцю, аснашчаных устройствам «Cash-in».

На пачатак года ААБ «Беларусбанк» устанавiў карэспандэнцкiя адносiны больш як з 900 банкамi з 84 краiн свету. Аб’ём разлiкаў па знешнеэканамiчных аперацыях клiентаў летась склаў 8,5 мiльярда долараў, што на 50 працэнтаў больш, чым у папярэднiм годзе.

У мiнулым годзе «Беларусбанк» ажыццявiў першы ў рэспублiцы выпуск доўгатэрмiновых аблiгацый для юрыдычных асобаў. Насельнiцтву было прапанавана 8 новых выпускаў аблiгацый, у тым лiку 6 выпускаў у беларускiх рублях з аб’ёмам эмiсii 55 мiльярдаў рублёў i 2 выпускi ў еўра з аб’ёмам эмiсii 2 мiльёна еўра.

Паводле рэйтынгу, праведзенага РУП «Рэспублiканскi цэнтральны дэпазiтарый каштоўных папер», банк з’яўляецца лiдарам у галiне дэпазiтарнага абслугоўвання, на якое летась было прыцягнута 121 акцыянернае таварыства. Аб’ём актываў, якiя захоўваюцца ў дэпазiтарыi банка, летась павялiчыўся на 0,5 трыльёна рублёў i на пачатак гэтага года склаў 2,4 трыльёна рублёў.

Стратэгiчнай задачай у гэтым годзе застанецца захаванне лiдарства на рынку банкаўскiх паслуг краiны, павышэнне iх якасцi i пашырэнне прадуктовага раду да ўзроўню мiжнародных стандартаў на аснове ўдасканалення банкаўскiх i iнфармацыйных тэхналогiй, тэхнiчнай аснашчанасцi банка.

Сёлета банк плануе павялiчыць памер звязаных крэдытных лiнiй замежных банкаў не менш чым да 150 мiльёнаў долараў, павялiчыць памер нязвязаных крэдытных рэсурсаў банкаў-нерэзiдэнтаў не менш як да 125 мiльёнаў долараў, павялiчыць лiмiты для ажыццяўлення дакументарных аперацый не менш чым да 460 мiльёнаў долараў.

Плануецца прыцягнуць замежныя рэсурсы для крэдытавання прадпрыемстваў не менш як на 400 мiльёнаў долараў. Усе плацяжы па iмпарту павiнны ажыццяўляцца толькi па замежных крэдытных лiнiях. Перад службамi па развiццю карпаратыўнага бiзнэсу ставiцца задача нарасцiць сродкi юрыдычных асобаў на 22 працэнты. Задачамi службаў па развiццю рознiчнага бiзнэсу з’яўляюцца далейшае павышэнне якасцi абслугоўвання прыватных клiентаў, нарошчванне сродкаў фiзiчных асобаў на 32 працэнты.

Банк плануе забяспечыць удзельную вагу безнаяўных аперацый з дапамогай пластыкавых картак на ўзроўнi не менш за 15 працэнтаў. Узровень работы банкаматаў у рэжыме абслугоўвання клiентаў дасягне 97 працэнтаў ад агульнага часу iх работы (у 2006 годзе — 94,6 працэнта).


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААБ «Беларусбанк» захоўвае высокi тэмп росту большасцi паказчыкаў у параўнаннi з iншымi банкамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика