Не хацелi працаваць — плацiце
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Больш за 315 мiльёнаў рублёў спагнана паводле iскаў пракурораў Брэсцкай вобласцi з маладых спецыялiстаў, якiя не адпрацавалi вызначаны заканадаўствам тэрмiн.
У прыватнасцi, паводле звестак рэспублiканскай Пракуратуры, не выканалi ўмоў кантрактаў 23 маладыя мiлiцыянеры. Ім прыйшлося кампенсаваць выдаткi за навучанне на агульную суму больш за 179 мiльёнаў рублёў. З 8 выпускнiкоў цывiльных ВНУ, якiя не захацелi працаваць па размеркаванню, спагнана 72,6 мiльёна рублёў. Давялося аддаваць даўгi дзяржаве на агульную суму 63,6 мiльёна рублёў i 60 асобам, якiя пасля навучання за кошт сродкаў цэнтраў занятасцi не адпрацавалi адпаведны тэрмiн у вызначаным месцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 315 мiльёнаў рублёў спагнана паводле iскаў пракурораў Брэсцкай вобласцi з маладых спецыялiстаў, якiя не адпрацавалi вызначаны заканадаўствам
|
|