21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Br100 млн — за нелегальны алкаголь

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ДАВЫДАВА, БЕЛТА

Прадпрымальнай вiцябчанцы i яе мужу за нелегальны гандаль фальсiфiкаванай спiртазмяшчальнай прадукцыяй прад’яўлены штрафныя санкцыi на суму каля Br100 млн. Аб гэтым паведамiў камандзiр палка патрульна-паставой службы мiлiцыi (ПППСМ) УУС Вiцебскага аблвыканкама Генадзь Калеснiк.

Паводле яго слоў, продаж алкаголю быў арганiзаваны на адной з кватэр абласнога цэнтра па вулiцы Ленiна. Званкi ў сувязi з гэтым пачалi паступаць на гарачую лiнiю УУС ад жыльцоў пад’езда яшчэ летась. Шматлiкiя адмiнiстрацыйныя пратаколы, якiя супрацоўнiкi мiлiцыi складалi на арганiзатара гандлю — iнвалiда 3-й групы, належнага эфекту не прынеслi. Штрафныя санкцыi, якiх сабралася на Br4 млн, ён рэгулярна выплачваў з пенсii па Br16 тыс. штомесяц, але гэта не перашкаджала яму паралельна займацца гандлем i назапашваць новыя адмiнiстрацыйныя пратаколы.

Усю маёмасць мужчына аформiў на жонку, з якой афiцыйна скасаваў шлюб, такiм чынам спагнаць з яго доўг не ўяўлялася магчымым. Каб вырашыць сiтуацыю i дапамагчы жыльцам, якiя змучылiся i на адрас якiх ужо пачалi паступаць пагрозы, супрацоўнiкi праваахоўных органаў сталi афармляць штрафныя санкцыi на жанчыну, якая пражывала ў гэтай жа кватэры i дапамагала прадаваць спiртное. Аднак у адрозненне ад былога мужа ў яе, акрамя добрай кватэры, ёсць яшчэ прыстойная iншамарка i iншыя матэрыяльныя каштоўнасцi, кошту якiх павiнна хапiць для ўплаты каля Br100 млн штрафаў. Зрэшты, якая маёмасць нахабных прадаўцоў фальсiфiкаванай алкагольнай прадукцыi пойдзе з малатка, вызначыць суд, якi адбыўся 13 красавiка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнай вiцябчанцы i яе мужу за нелегальны гандаль фальсiфiкаванай спiртазмяшчальнай прадукцыяй прад’яўлены штрафныя санкцыi на суму каля Br100
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика