Маладая і прыгожая
17-гадовая дзяўчына, праўда, яшчэ вучанiца, выведала ў знаёмага пiн-код, а затым i выкрала яго банкаўскую картку.
Баранавiцкая мiлiцыя спрацавала аператыўна i выйшла на зладзейку, якая зняла ўжо ў банкамаце 1,6 млн рублёў i паспела патрацiць 700 тысяч. I хоць мацi дзяўчыны вярнула грошы, крымiнальную справу ўсё ж завялi. ТРЫКАТАЖУ I СВАЙГО ХАПАЕ Ноччу супрацоўнiкамi Пiнскай мытнi i гараддзела УКДБ па Брэсцкай вобласцi быў затрыманы УАЗ-3303 з сумкамi, загружанымi трыкатажнымi вырабамi. Рэчы польскай вытворчасцi з Украiны вёз жыхар Пiнска, якога суправаджалi тры легкавушкi. Вадзiцелi паспрабавалi «адбiць» груз, але iх затрымалi. З кантрабандай, коштам больш за 100 млн рублёў разбiраюцца. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17-гадовая дзяўчына, праўда, яшчэ вучанiца, выведала ў знаёмага пiн-код, а затым i выкрала яго банкаўскую картку
|
|