Гiмназiсты загiнулi ў ДТЗ
Iгар ГРЫШЫН
Трагiчнае здарэнне зафiксавана ў Ляхавiчах, дзе ўвечары пад колы аўтамабiля трапiлі двое вучняў школы-гiмназii.
На пачатку дзесятай вечара мясцовы жыхар, механiк аднаго з таварыстваў, на аўтамабiлi «Фольксваген» выехаў за межы праезнай часткi. На няшчасце, якраз тады там i знаходзiлiся двое васьмiкласнiкаў, на якiх наехала аўто. Гiмназiсты загiнулi на месцы здарэння. А вось вадзiцель, паводле папярэдняй iнфармацыi, кiраваў машынай у стане алкагольнага ап’янення. Здарэнне, дзе таксама пацярпелi двое пешаходаў, зафiксавана паблiзу Мазыра. Тут ранiцай мясцовы 31-гадовы жыхар, якi знаходзiўся за рулём «Фiата», учынiў наезд на двух мазыран 45- i 41-гадовага ўзросту. У вынiку гэтага ДТЗ адзiн з мужчын загiнуў, а другi змешчаны ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагiчнае здарэнне зафiксавана ў Ляхавiчах, дзе ўвечары пад колы аўтамабiля трапiлі двое вучняў школы-гiмназii
|
|