Садовы кампостРубрыку вядзе Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ, тэл. 285-88-81 Арганiчнае ўгнаенне не заўсёды можна купiць, асаблiва складана гэта некаторым дачнiкам, дык вось, у якасцi крынiцы арганiчных рэчываў i выкарыстоўваецца садовы кампост. Кампаставанне дазваляе даволi танна i эфектыўна ператвараць адходы кухнi i прысядзiбнага ўчастка ў каштоўны матэрыял, якi ўзбагачае глебу пажыўнымi рэчывамi. Для прыгатавання добрага кампосту выкарыстоўваюць любыя адходы кухнi, саду, якiя неабходна старанна перамяшаць. Чым больш разнастайны матэрыял, якi ўносiцца ў кампост, тым хутчэй праходзiць яго разлажэнне.Травяную зямлю атрымлiваюць пры кампаставаннi травяной масы. Для яе прыгатавання выкарыстоўваюць надземную частку траў, а таксама каранi разам з зямлёй, укладваючы iх у бурты. У кампост добра дадаць торф, гной, молаты вапняк i мiнеральныя ўгнаеннi. На працягу лета бурт палiваюць вадой, фекалiямi або гноевай жыжкай, некалькi разоў пералапачваюць i старанна перамешваюць. Праз год атрымлiваюць рыхлую, структурную зямлю з нейтральнай рэакцыяй. Травяная зямля змяшчае 8—10 працэнтаў гумасу i з’яўляецца выдатным субстратам для раннiх агуркоў, таматаў i ранняй бульбы. Парнiковую зямлю атрымлiваюць у вынiку двух- цi трохгадовага кампаставання гною i суглiнiстай глебы ў суадносiнах 1:1. У працэсе кампаставання зямлю некалькi разоў перамешваюць, дадаючы пры гэтым мiнеральныя ўгнаеннi, ваду цi гноевую жыжку. Пасля кампаставання парнiковая зямля змяшчае 15—25 працэнтаў арганiчных рэчываў i гумусу, мае нейтральную рэакцыю, у ёй змяшчаецца вялiкая колькасць пажыўных рэчываў. Яна з’яўляецца добрым асяродкам для вырошчвання расады, дэкаратыўных i агародных культур. Кампосную зямлю атрымлiваюць пры змешваннi кампосту з агароднай зямлёй. У вынiку ўтрыманне гумусу у ёй змяншаецца на 6—8 працэнтаў, а колькасць мiнеральных глiнiстых рэчываў павялiчваецца. Гатовая кампосная зямля мае нейтральную цi шчолачную рэакцыю i прыгодная для вырошчвання агароднiны, пладовых i дэкаратыўных дрэў, ягаднiкаў, кветак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiчнае ўгнаенне не заўсёды можна купiць, асаблiва складана гэта некаторым дачнiкам, дык вось, у якасцi крынiцы арганiчных рэчываў i выкарыстоўваец
|
|