Сакрэты добрага ўраджаю
Насенне высяваецца ў залежнасцi ад яго велiчынi (чым меншае насенне, тым на меншую глыбiню яго высяваюць), тыпу глебы i яе вiльготнасцi. Самае дробнае насенне раскiдваюць па паверхнi градкi i крышку прысыпаюць зямлёй. На пясчаных, супясшчаных i лёгкiх суглiнiстых глебах, якiя хутка перасыхаюць, насенне запраўляюць на большую глыбiню (на 2—4 см), чым на цяжкiх глебах (сярэднi i цяжкi суглiнак, глiнiстыя). Калi вясна з вялiкай колькасцю ападкаў, насенне размяшчаюць блiжэй да паверхнi, у сухую вясну — наадварот. Сеяць насенне трэба ў вiльготную глебу, а вось палiваць пасля сяўбы не варта — усходы атрымаюцца рэдкiмi, нераўнамернымi. Лепш добра палiць градкi напярэдаднi сяўбы. Насенне ў баразёнках прысыпце сухой лёгкай глебай альбо торфам, а затым добра было б яе прыцiснуць: пакладзiце зверху пасеву шырокую дошку i крыху нацiснiце рукамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насенне высяваецца ў залежнасцi ад яго велiчынi (чым меншае насенне, тым на меншую глыбiню яго высяваюць), тыпу глебы i яе вiльготнасцi. Самае дробнае
|
|