21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для пахудзення — бурак, для ачышчэння — бярозавыя пупышкi, для амаладжэння — праросткi пшанiцы

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мсцiслаўская лекарка Ганна Куляшова (раней — Сазанкова) расказвае пра тое, як можна гароднiнай, ягадамi, раслiнамi i iншымi прыроднымi сродкамi ачысцiць арганiзм ад шлакаў i радыенуклiдаў, дапамагчы ў лячэннi хвароб абмену рэчываў

— Цяпер прыйшла вясна, i я жадаю ўсiм добрага веснавога настрою, — пачала Ганна Валер’еўна. — Вясной усё квiтнее — i вы квiтнейце!

Вясна для жанчын, — зазначае лекарка, — вельмi адказны час. Трэба прывесцi ў парадак знешнасць, цела. Усе прадстаўнiцы цудоўнай паловы чалавецтва мараць скiнуць хоць некалькi кiлаграмаў, каб апрануць прыгожае адзенне.

Адразу скажу, што я адмаўляю галаданне, бо гэта вялiзны стрэс для арганiзма, — цвёрда гаворыць Куляшова. — Арганiзм — хiтры, i як толькi мы пачынаем есцi нармальна, ён пачынае адкладаць тлушч. I я нiколi не веру тым жанчынам, якiя кажуць, што ядуць, як котка альбо паўтары коткi, а кiлаграмы нарастаюць. Не, трэба прызнацца, што ўсе мы, асобы прыстойнай вагi, любiм смачна паесцi. Таму я раю вясной адсунуць убок мяса, перайсцi на гароднiну i травы, i рабiць гэта наступным чынам.

Выдатным сродкам для пахудзення з’яўляецца звычайны бурак. Можна есцi салату з гатаванага бурака, якi дапаможа арганiзму хутка вызвалiцца ад непатрэбных рэчываў. А яшчэ лепей — у сырым выглядзе: бурак на тарку, i што вельмi важна — з часнаком. Ён ачышчае ад шлакаў арганiзм, чысцiць сасуды i спрыяе амаладжэнню.

— Больш радыкальны сродак — бурачны сок, — вучыць Ганна Валер’еўна. — Праўда, яго нельга пiць свежапрыгатаваным, таму што гэта будзе надта вялiкае страсенне для сасудаў, могуць быць праблемы з артэрыяльным цiскам. Таму соку трэба даць адстаяцца 12 гадзiн у холадзе. Пасля гэтага пачаць з малой дозы — ад 3 сталовых лыжак i паступова давесцi да 3 поўных глыткоў. Прымаць ранiцай i ўвечары. Вага скiдваецца добра, нават калi не ўводзiць абмежаваннi ў харчаваннi.

Я маю яшчэ адну шыкоўную параду для жанчыны, якая хоча падправiць паставу i прыбраць лiшняе ў фiгуры, — дадае лекарка. — Пасля таго, як паелi, трэба стаць спiнай шчыльна да сцяны i так, адпачываючы, прастаяць хвiлiн 20. Такiм чынам, як i ваша спiна, арганiзм выстройваецца роўна. Паглынаюцца пажыўныя рэчывы, а баласт адкiдваецца. Тут карысць двайная: паляпшаецца пастава i прыбiраецца жывот i лiшнiя кiлаграмы.

Капусту Ганна Валер’еўна называе вялiкай памочнiцай, поўнай карысных вiтамiнаў i мiкраэлементаў. Гэта — своеасаблiвы скраб для арганiзма, бо капуста ўтрымлiвае шмат клятчаткi. Стаўнiкавы тракт чысцiцца, непатрэбныя рэчывы выводзяцца з арганiзма.

— Капуста спрыяе лячэнню многiх хвароб: дыябету, гастрыту, язвы, атэрасклерозу, гiпертанii i атлусцення, — пералiчвае Куляшова. — Квашаная капуста — дзейсны сродак для пахудзення, а калi вас напаткала прастуда, то сок з квашанай капусты збiвае тэмпературу лепей за аспiрын. Але найбольш карысна есцi капусту ўсё ж у сырым выглядзе.

Морква — любiмая гароднiна мсцiслаўскай лекаркi, а салата з морквы з часнаком — адна з любiмых страў, якую можна ўжываць круглы год.

— Карацiн — гэта наш зрок, — тлумачыць яна. — Морква не дае ежы застойвацца ў арганiзме, таму яе даюць немаўлятам у якасцi першага прыкорму. Маркоўны сок дапамагае нават пры язвах i анкалагiчных хваробах, павышае супрацiўляльнасць арганiзма да iнфекцый. Морквай можна пачысцiць гнойную рану. I вечная звычка вясковых дзяцей — выдзернуць з грады моркву, працерцi аб штанiну i пайсцi на вулiцу грызцi — вельмi карысная. Калi, вядома, яе памыць.

Вялiкая частка тэрыторыi Беларусi пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, i жыхарам краiны давялося зведаць радыеактыўнае забруджванне. Мсцiслаўская лекарка мае свае рэцэпты ачышчэння арганiзма ад радыенуклiдаў.

Па-першае, журавiны. Так, яны лiчацца ягадамi, якiя назапашваюць радыяцыю. Аднак трэба iмкнуцца збiраць iх на чыстых тэрыторыях, абавязкова правяраць i потым ужываць дзеля таго, каб вывесцi радыенуклiды. Журавiны, паводле Куляшовай, настолькi карысныя, што маюць нават процiпухлiнны эфект.

— Бярозавыя пупышкi — гэта тое, чым я карыстаюся сама, — запэўнiвае Ганна Валер’еўна. — Можна не настойваць iх на алкаголi, гэта не ўсiм карысна. А проста залiваць кiпенем: 5 пупышак на паўшклянкi кiпеню. Захутаць, даць адстаяцца. Падзялiць на два прыёмы: адвар гаркаваты i даўкi. Таксама можна рабiць i адвар з бярозавых лiсткоў, калi яны, як цяпер, меншыя за капеечную манетку.

А бярозавы сок лекарка называе Божым душам. Ён прамывае ўвесь арганiзм, змагаецца з дыябетам i атлусценнем. Яго можна пiць без абмежаванняў: ён не дае ацёкаў, затое выганяе з арганiзма ўсе шкодныя рэчывы. Бярозавы сок добра пiць тым, хто мае пясок у нырках.

Куляшова таксама настойлiва рэкамендуе ўжываць у ежу марскую капусту. Таму што яна дапамагае страваванню i з’яўляецца кладоўкай ёду, якога нам вельмi не хапае.

— Калi вам дорага купляць ёдавыя прэпараты, то можна паступiць зусiм проста, — раiць Ганна Валер’еўна. — Трэба з’ядаць 5—6 зярнятак з яблыка. Мы iх звычайна не ядзiм i выкiдаем, а яны могуць даць нам сутачную дозу ёду.

Для тых, хто пакутуе ад хвароб шчытападобнай залозы, лекарка раiць насiць на шыi бурштын. Праўда, найбольш карысны нешлiфаваны камень — такi, якiм яго стварыла сама прырода. Куляшова гаворыць, што бурштын не дае вузлавому зобу павялiчвацца, ды i, акрамя карысцi, проста ўпрыгожвае.

Ачысцiць арганiзм i прыбраць лiшнюю вагу дапаможа прарослае зерне пшанiцы. Калi няма магчымасцi набыць прарослую пшанiцу ў краме, можна прарасцiць збожжа самiм.

— Асаблiва гэта проста робiцца ў вясковым доме, дзе ёсць печка, — раiць Ганна Валер’еўна. — Тры лыжкi пшанiцы — у цёплую ваду. Калi з’яўляюцца праросткi, то можна дадаваць iх у розныя салаты, а можна i проста «жамкаць» як семкi за чытаннем альбо праглядам тэлевiзiйных перадач. Павольна, з асалодай, каб перажаваць зерне ў нешта накшталт малочнай кашкi. Праросткi пшанiцы — гэта сiла жыцця, амаладжэнне i ачышчэнне.

Таксама лекарка раiць ужываць у ежу аўсянку i рабiць з яе маскi для твару на малацэ. Толькi не гатаваць, а проста запарваць.

— Ёсць яшчэ адзiн рэцэпт з алеем, аднак нерафiнаваным, якi пахне семкамi i халвой, — узгадала лекарка. — Бяром дэсертную лыжку алею i катаем у роце хвiлiн 20. Потым трэба выплюнуць — ужо не алей, а нейкую незразумелую бялёсую сумесь, i прамыць рот. Алей ачышчае рот ад небяспечнай мiкрафлоры, розных мiкробаў. I гэта таксама спрыяе ачышчэнню i амаладжэнню арганiзма.

Канешне, наўрад цi можна сучаснаму чалавеку адмовiцца ад страў хуткага прыгатавання — умоўна кажучы, сасiсак i сардэлек. Аднак трэба памятаць, што гэта дрэнным чынам уплывае на абмен рэчываў нашага арганiзма.

— Мы загружаны шлакамi i таксiнамi, таму i старэем хутка, — гаворыць Ганна Куляшова. — Трэба любiць свой арганiзм i даваць яму жыць. Не загружаць рознымi хiмiчнымi харчамi, а таксама, дарэчы, i дрэннымi думкамi. Трэба быць блiжэй да прыроды, бо мы — яе дзецi.

Запiсала Iлона IВАНОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мсцiслаўская лекарка Ганна Куляшова (раней — Сазанкова) расказвае пра тое, як можна гароднiнай, ягадамi, раслiнамi i iншымi прыроднымi сродкамi ачы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика