21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiцячая ўсмешка... без плямак

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Кожная мацi хоць бы адзiн раз у сваiм жыццi зведала пачуццё разгубленасцi i бяссiлля ад таго, што яе дзiцяцi балюча цi яно захварэла. «Чалавечае дзiця нараджаецца самым бездапаможным ва ўсёй прыродзе», — сцвярджаюць вучоныя. I сапраўды, цi вырасце малы моцным i здаровым — у вялiкай ступенi залежыць ад бацькоў. Дзiця нiколi не будзе загартоўвацца цi рабiць зарадку, калi яго гэтаму не навучыць. Малы не можа памыць i накармiць сябе сам. I сачыць за здароўем дзiцячых зубоў — таксама ўдзел мамы i таты.

— Ужо на першым годзе жыцця на зубах малога могуць з’явiцца першыя прыкметы карыесу, — гаворыць Алена ЛЯХ, загадчыца стаматалагiчнага аддзялення 8-й дзiцячай палiклiнiкi горада Мiнска.

— Гэты карыес яшчэ называюць «ражковы» цi «бутэлькавы».

Але гэта не значыць, што дзеткi, якiх кормяць мацярынскiм малаком, такой праблемы не ведаюць. Прычына — звычайнае незахаванне гiгiены дзiцячага роцiка. Маленькаму чалавечку, якi толькi нарадзiўся, пасля кожнага кармлення трэба працiраць роцiк марлевым тампонам. Калi ж у немаўля цi прарэжацца першы зуб, то з яго таксама трэба здымаць налёт.

Гэта даволi простая працэдура дапамагае не толькi аднавiць мiкрафлору роцiка, але i дазволiць карапузу прывыкнуць да гiгiены з пялёнак. Калi малы адсвяткуе свой першы дзень нараджэння, яго зубкi, пасля шматлiкiх ласункаў, можна пачынаць чысцiць зубной шчоткай, але пакуль што без пасты, цi з пастай, якая зусiм не змяшчае фтору. Звычайна на ўпакоўцы такiх пастаў пазначана, што яны не шкодныя для арганiзма дзiцяцi i карыстацца iмi можна з самага нараджэння. Чысцiць зубы дзiцячай зубной пастай, якая змяшчае фтор (не больш чым 500 ррм), можна адразу, як толькi малы навучыцца паласкаць роцiк. А калi ўжо яму споўнiцца годзiк, трэба ўзяць за правiла наведваць дзiцячага стаматолага кожныя паўгода.

— Гэта дазваляе выявiць карыес на пачатковай стадыi, — тлумачыць Алена Германаўна. — Калi яшчэ можна вылечыць хворы зуб, проста пакрыўшы яго фторным лакам.

Пачатковая стадыя, гэта калi ў малога на зубках з’яўляюцца цёмныя плямкi. Гэта не значыць, што трэба заглядаць кожны дзень у роцiк дзiцяцi, шукаючы iх. Некаторыя пацямнелыя кропкi можа ўбачыць толькi ўрач i толькi ён пацвердзiць дыягназ.

Другая стадыя карыесу ўжо бачна i бацькам — дзiрачкi на зубках. Канешне, тут патрабуецца абавязковае лячэнне: трэба ставiць пломбу. Гэта не так страшна: дзiцячыя стаматолагi не заўсёды карыстаюцца сваёй «свiдравальнай машынай», калi ў iх на прыёме пацыент, якому няма яшчэ чатырох гадоў.

Трэцяя стадыя карыесу — самая небяспечная, бо патрабуе выдалення зуба. I зрабiць гэта лепш своечасова, бо калi хвароба закранае нервы i дзясну, то гэта можа нанесцi шкоду зачатку пастаяннага зуба. Тады ён вырасце з аслабленай эмаллю, схiльнай да карыесу, цi ўвогуле загiне.

Ёсць для дзетак тры спосабы пазбегнуць усе стадыi карыесу. Першы з iх — гiгiена роцiка i рэгулярнае наведванне стаматолага. Другi — перапынкi памiж прыёмамi ежы. У гэты час у роцiку дзiцяцi аднаўляецца натуральны РН-баланс.

— Лепш за ўсё ўвогуле выключыць «лёгкiя перакусы», — дадае Алена Германаўна. — Пячэнне, чыпсы, сухары, але самае небяспечнае для дзiцячых зубоў — «сасулькi». Лепей з’есцi дзве шакаладныя цукеркi i потым прапаласкаць роцiк, чым ласавацца доўгайграючымi прысмакамi. А калi дзiця па начах просiць пiць, то не варта даваць яму сок альбо iншыя салодкiя напiткi, лепей за ўсё звычайную ваду .

Трэцi спосаб — прымяненне фтарыду. Гэты элемент змяшчаецца ў зубных пастах, а таксама ў вадзе. У краме можна набыць фтарыраваную соль. Але з фторам трэба быць вельмi асцярожным. Калi яго мала, то пачынае разбурацца эмаль i ўзнiкае карыес. Калi зашмат, то можна захварэць флюарозам — эмаль цямнее i зубы становяцца жоўтымi.

Пачуццё меры ў бацькоў ва ўсiм — вось рэцэпт здароўя дзетак. I датычыцца гэта не толькi зубоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожная мацi хоць бы адзiн раз у сваiм жыццi зведала пачуццё разгубленасцi i бяссiлля ад таго, што яе дзiцяцi балюча цi яно захварэла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика