21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падставай для пазбаўлення бацькоўскiх правоў жонкi можа быць зварот у суд мужа

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

З Рэчыцкага раёна на «гарачую лiнiю» газеты звярнулася заяўнiца з пытаннем адносна пазбаўлення сваёй колiшняй нявесткi бацькоўскiх правоў (па гэтай прычыне дакладнае месца жыхарства i прозвiшчы людзей мы называць не будзем).

Паводле слоў жанчыны, у 2003 годзе нявестка нарадзiла яе сыну дзiця, а праз некалькi месяцаў кiнула сям’ю. Дарэчы, зараз мацi пражывае ў суседнiм населеным пункце, нiдзе не працуе. «У 2005 годзе я аформiла на ўнучку аднабаковую апеку, паколькi мой сын не адмаўляецца ад дзiцяцi, жыве разам са мной, прымае ўдзел у яго выхаваннi. Увосень таго ж года я звярталася ў органы апекi з просьбай пазбавiць маю колiшняю нявестку бацькоўскiх правоў. Але дагэтуль такое рашэнне не прынята, як мы нядаўна высветлiлi. Калi б нявестка была пазбаўлена бацькоўскiх правоў, мы маглi б падаць на яе на алiменты, паколькi, паводле слоў судавыканаўцы, у гэтым выпадку яе можна было б прымусiць пайсцi на працу. Дапамажыце разабрацца ў сiтуацыi».

Каб даць кампетэнтны адказ на пытанне заяўнiцы, мы звярнулiся ў сектар апекi аддзела адукацыi Рэчыцкага райвыканкама. Вось што нам паведамiла метадыст па апецы i папячыцельству Вольга Гаманкова.

— Гэтую справу мы добра ведаем, неаднойчы размаўлялi як з бабуляй, так i з бацькам дзiцяцi. Справа ў тым, што пытаннi пазбаўлення бацькоўскiх правоў павiнны вырашацца праз суд, г.зн. сыну жанчыны трэба падаць адпаведную заяву на сваю жонку, паколькi сам ён ад дачкi не адмаўляецца. Органы апекi ў такiх выпадках даюць сваё заключэнне аб мэтазгоднасцi або немэтазгоднасцi (i прысутнiчаюць у абавязковым парадку на працэсе) прыняцця судом таго цi iншага рашэння. Думаю, органы апекi адназначна былi б на баку бацькi, паколькi той у меру магчымасцяў прымае ўдзел у выхаваннi дзiцяцi. Але ёсць пэўныя праблемы ў справе, — патлумачыла Вольга Аляксандраўна. — Па-першае, шлюб памiж мужам i жонкай дагэтуль не скасаваны i няма рашэння аб перадачы дзiцяцi аднаму з бацькоў. Значыць, сыну заяўнiцы трэба найперш вырашыць гэтую праблему. Па-другое, толькi потым можна ставiць пытанне аб пазбаўленнi мацi бацькоўскiх правоў. Раней за падачу адпаведнай заявы бралася дзяржпошлiна ў памеры 5 базавых велiчынь, што многiх стрымлiвала. З восенi мiнулага года дзяржпошлiну плацiць не трэба, чым, дарэчы, ужо скарысталiся ў нашым раёне больш за 10 жанчын, якiя падалi заявы аб пазбаўленнi мужоў бацькоўскiх правоў. Паўтараю, органы апекi будуць у гэтай сiтуацыi на баку бацькi, бо мацi ўхiляецца ад выхавання дзiцяцi, не працуе.

Паводле далейшых слоў Вольгi Гаманковай, бабуля ўнучкi мае бясстатусную апеку (калi гаварыць правiльна), паколькi не атрымлiвае нiякай дзяржаўнай дапамогi на дзiця. Адно з пытанняў заяўнiцы датычылася якраз, наколькi было зразумела, атрымання нейкага даходу на выхаванне дзiцяцi, паколькi непрацуючая мацi не можа прадставiць дакументаў на права мець такую дапамогу. Але бабуля чамусьцi вырашыла дабiцца свайго выключна праз атрыманне алiментаў ад колiшняй нявесткi. Так, алiменты павiнны плацiць усе, нават непрацуючыя. З якiх даходаў? Беспрацоўныя могуць стаць на ўлiк у цэнтр занятасцi i з атрыманай дапамогi змогуць выплачваць алiменты. Праўда, у нашай сiтуацыi такое выйсце падаецца не зусiм рэальным, бо, наколькi стала зразумелым, мацi дзiцяцi не тое што працаваць, нават стаць на ўлiк у памянёны цэнтр занятасцi не жадае. За няплату алiментаў праз нейкi тэрмiн можна пазбавiцца волi, але цi вырашае хутка гэта праблему з’яўлення нейкага даходу на выхаванне ўнучкi? Вользе Гаманковай падаецца найбольш аптымальным наступны варыянт: калi судом будзе прынята рашэнне аб пазбаўленнi мацi бацькоўскiх правоў, выпiска з рашэння суда дазволiць бацьку самому аформiць дзяржаўную дапамогу на дачку. Але напачатку, як мы ўжо сказалi, яму трэба скасаваць шлюб i падаць на жонку адпаведную заяву аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў.

Р.S. Па ўдакладненых звестках, сын заяўнiцы падаў у суд заяву аб скасаваннi шлюбу, аднак суддзя дала мужу i жонцы тры месяцы на прымiрэнне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Рэчыцкага раёна на «гарачую лiнiю» газеты звярнулася заяўнiца з пытаннем адносна пазбаўлення сваёй колiшняй нявесткi бацькоўскiх правоў (па гэтай пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика