21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Мара», «Кветка надзеi» i iншыя

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Сем гадоў таму група вучняў Меркулавiцкай сярэдняй школы прыязджала ў дзiцячы аздараўленча-адукацыйны цэнтр «Надзея», што ў Мiнскай вобласцi, дзе прыняла ўдзел у экалагiчным конкурсе i заняла прызавое месца. Вучнi тады атрымалi запрашэнне паспрабаваць свае сiлы i ўменне ў ажыццяўленнi якога-небудзь (па iх выбару) экалагiчнага праекта. Конкурс праводзiўся ў рэспублiцы з удзелам камiтэта «Жыццё пасля Чарнобыля» з Германii. Дырэктар школы Любоў Аляксандраўна Галубiцкая i настаўнiца бiялогii Валянцiна Васiльеўна Лявончыкава, параiўшыся з калектывам, прыйшлi да высновы, што нядрэнна было б на тым прышкольным участку закласцi садок. I ўцэлiлi, як гаворыцца, у самы яблычак, бо (на сваё здзiўленне) гэты праект у тым конкурсе заняў трэцяе месца i школа атрымала грашовую прэмiю ў тысячу дойчмарак.

I пайшло-паехала: энтузiязм калектыву быў такi, што землi ўчастка перааралi, вычысцiлi, абгарадзiлi падручным матэрыялам, закупiлi саджанцы фруктовых дрэў, разбiлi садок, у якiм знайшлося месца таксама парэчкам. Трыста дрэўцаў i кустоў перазiмавалi добра.

У 2004 годзе ў раёне, якi пацярпеў ад чарнобыльскай катастрофы, пачала рэалiзоўвацца мiжнародная праграма новага пакалення CORE «Супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi», i школе прапанавалi прыняць у ёй удзел. Педагогi распрацавалi праект, якi назвалi «Рэканструкцыя фруктовага саду «Мара», i з офiса
АБСЕ ў Мiнску пазванiлi i сказалi, што праект будзе прафiнансаваны. Абарона яго адбылася восенню ў Слаўгарадзе. Школе на яго ажыццяўленне было выдзелена 4217 еўра. На гэтыя грошы закупiлi сетку-рабiцу, мотаблок, iншы неабходны рыштунак i, вядома ж, пасадачны матэрыял — яблынi, грушы, клубнiцы, парэчкi высокаўраджайных сартоў, у чым вялiкую дапамогу школе аказаў загадчык аддзела гадавальнiкаводства Акадэмii навук рэспублiкi Салтан Гаджыеў.

З яшчэ большым энтузiязмам узяўся калектыў школы за справу. Плошчы пад садам пашырылiся да 60 сотак, быў пастаўлены «шлагбаум» перад вушастымi i зубастымi зайцамi. I вось вынiк: летась быў атрыманы першы ўраджай — тры цэнтнеры парэчак, 40 вёдзер клубнiц, а таксама паднеслi сюрпрыз i тыя яблынi, якiм раней шкоду нанеслi зайцы.

— Сярод педагогаў, — гаворыць Любоў Аляксандраўна, — я хачу вылучыць Мiкалая Мiкалаевiча Iванова i Надзею Лявонцьеўну Кiрэеву. Дарэчы, мы адкрылi профiльны клас «Садаводства», у якiм вучацца добраахвотнiкi i нават здаюць па гэтаму прадмету экзамен. А на ўроках працы ў садку занятыя ўсе вучнi. Пры школе ёсць i агарод, дзе мы вырошчваем капусту i прадаём яе насельнiцтву. Збiраем металалом. Зарабляем, адным словам, патроху, i гэта дало магчымасць набыць камп’ютар, размнажальную тэхнiку. Летась ад продажу клубнiц i парэчак мы выручылi каля 700 тысяч рублёў. I гэта толькi пачатак. Наш сад «Мара» прывучае дзяцей працаваць на зямлi, паважаць працу iншых.

Зараз у школе пачынаецца рэалiзацыя наступнага праекта па азеляненню i добраўпарадкаванню яе тэрыторыi, на што цэнтрам занятасцi выдзелена пэўная сума грошай. Дарэчы, iх будуць выплачваць i дзецям ад 14 да 18 гадоў, якiя будуць працаваць тут на канiкулах.

— Галоўнай асаблiвасцю праграмы CORE ў нашым раёне, — далучаюцца да гутаркi намеснiк старшынi райвыканкама Пётр Несцяровiч i памочнiк праграмы, метадыст аддзела адукацыi Лана Мельнiкава, — з’яўляецца прыцягненне мясцовага насельнiцтва разам з нацыянальнымi i мiжнароднымi партнёрамi на ўрадавым i няўрадавым узроўнях у працэс рэабiлiтацыi роднага краю. I самымi актыўнымi ўдзельнiкамi па ўвасабленню ў жыццё новых iдэй сталi настаўнiкi i кiраўнiкi ўстаноў адукацыi раёна.

Напрыклад, чым не адукацыйны малы праект «Стварэнне мясцовага гуртка радыяцыйнага кантролю» ў Камуна-Ленiнскай базавай школе, iнiцыятарам якога з’яўляецца завуч Тамара Iвалгiна пры падтрымцы Швейцарскага ўпраўлення па развiццю i супрацоўнiцтву ў Беларусi?! У школе працуюць гурткi «Юны эколаг» i радыяцыйнага кантролю, вучнi право-
дзяць збор малака i iншых прадуктаў у насельнiцтва для наступнага кантролю радыялагiчнай якасцi, якая вызначаецца з дапамогай спецыяльнага абсталявання мiнi-лабараторыi i гуртка. У пабудаванай цяплiцы на «чыстым» грунце вырошчваюцца памiдоры, агуркi, якiя iдуць на харчаванне школьнiкаў. А сродкi, выручаныя ад продажу, паступаюць на пазабюджэтны рахунак школы.

Тое ж самае i ў Нiсiмкавiцкай школе (былы дырэктар Надзея Батурына), дзе пад кiраўнiцтвам педагогаў арганiзавана вырошчванне экалагiчна чыстых грыбоў вешанак, што выкарыстоўваюцца як для патрэб гэтай навучальнай установы, так i для продажу насельнiцтву. Аб поспеху i папулярнасцi праекта сведчыць жаданне людзей набываць мiцэлiй для вырошчвання вешанак на сваiх агародах.

Арыгiнальная методыка працоўнай i сацыяльнай рэабiлiтацыi дзяцей-iнвалiдаў шляхам вырошчвання кветкавых клумбаў i ўтрымання цяплiцы распрацавана i ўкаранёна на базе цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi горада Чачэрска (iнiцыятар праекта — дырэктар цэнтра Тамара Макеева, донар — вышэйпамянёнае ўпраўленне са Швейцарыi).

А былы настаўнiк фiзкультуры Вiталь Новiкаў з Роўкавiцкай сярэдняй школы-садка прапанаваў праект «Актывiзацыя жыцця i развiцця насельнiцтвам уласных iнiцыятыў», якi садзейнiчае пераадоленню дэпрэсii i сацыяльнай апатыi жыхароў вёскi. На тэрыторыi школы закладзены фруктовы сад са ста дрэўцаў. Працуе трэнажорная зала, адкрыты фiлiял школы мастацтваў. Школа становiцца галоўным сацыяльным цэнтрам.

Пералiк падобных праектаў, якiя ажыццяўляюцца ў Чачэрскiм раёне ў рамках праграмы CORE, можна працягваць i далей. Галоўнае, што людзi паверылi ў яе i на справе даказваюць, што насуперак усiм чарнобыльскiм праблемам яны гатовы прыняць непасрэдны ўдзел у лёсе сваёй малой радзiмы i ўнесцi пасiльны ўклад у яе доўгатэрмiновую рэабiлiтацыю.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Чачэрскі раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сем гадоў таму група вучняў Меркулавiцкай сярэдняй школы прыязджала ў дзiцячы аздараўленча-адукацыйны цэнтр «Надзея», што ў Мiнскай вобласцi, дзе прын
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика