21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спачувайце вачам — насiце акуляры

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прамая лiнiя

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 24 і 25 красавіка.)

— Я званю з Мiнска. Маю астыгматызм правага вока, таму цяжка падабраць акуляры для чытання. Быў на кансультацыi ў платным медыцынскiм афтальмалагiчным цэнтры. Заплацiў за падбор акуляраў грошы. Атрымалася, што дарэмна. Гэтыя акуляры не прыбавiлi мне зроку. Падкажыце, калi ласка, дзе ў маiм выпадку могуць дапамагчы?

— Астыгматызмам называецца дастаткова складаны зрок, пры якiм у адным воку, але ў розных мерыдыянах маецца розная аптычная сiла. I сапраўды, пры такiм стане вока падабраць акуляры вельмi i вельмi цяжка. Па-першае, складана знайсцi вуглы, пад якiмi вока карэгiруецца. Па-другое, цяжка вачам да акуляраў прывыкнуць. Я думаю, што трэба нейкi час паспрабаваць панасiць акуляры, якiя вам падабралi, прыкладна месяц-два. Нават пастарацца зрабiць гэта праз сiлу, гадзiну-дзве ў дзень папрывыкаць да iх. Калi ж прывыкання не адбудзецца, то з гэтымi акулярамi трэба зноў пайсцi ў цэнтр. Няхай падкарэгiруюць, падкажуць, што рабiць далей, калi пачалi ўжо там даследавацца.

— У мяне сухасць у воку. Спецыялiсты кажуць: «згубiла» слязу. Цi можна гэта лячыць?

— Калi з вока выдзяляецца мала вадкасцi, чалавек адчувае сухасць у iм, рэзi, вочы чырванеюць. На жаль, калi сiмптомы вельмi выражаныя, хутчэй за ўсё, вылечыць гэта не атрымаецца. Працэс зайшоў далёка. Можна параiць карыстацца слёзазамяшчальнымi кроплямi, растворамi. Iх зараз велiзарная колькасць. Але ж капаць iх давядзецца практычна пастаянна, без шкоды для вачэй можна i 6 разоў на дзень.

— Ганна Iванаўна Сiмакова з Асiповiцкага раёна тэлефануе. Скажыце, якiя прадукты спрыяюць умацаванню зроку?

— Вочы — гэта паказчык здароўя чалавека. Таму важны i здаровы лад жыцця, i здаровае харчаванне. Ежа павiнна быць нiзкакаларыйнай, з малой колькасцю вугляводаў i вялiкай — вiтамiнаў. Для падтрымання гемаглабiну рэкамендуецца есцi ялавiчыну i iндычыну. Карысныя садавiна i агароднiна. У Беларусi на першым месцы па колькасцi вiтамiну С знаходзяцца салодкiя перцы: чырвоны, аранжавы i жоўты. Добра з’ядаць iх па кавалачку ўдзень. Другое месца займае капуста. Не лянуйцеся гатаваць з яе баршчы, салаты i г.д. I толькi на трэцiм месцы — цытрусавыя.

— З Мiнска, Мiкалай Iванавiч. Мне ўжо за 50. Зрок нядрэнны. Але бывае, калi ўвечары чытаю або ў пакоi дрэннае асвятленне, даводзiцца карыстацца акулярамi. Некаторыя спецыялiсты гавораць, што трэба як мага болей абыходзiцца без iх. А некаторыя лiчаць, што, калi вочы напружваюцца, акуляры патрэбныя. Як лепей?

— На маю думку, акуляры трэба насiць, калi бачна дрэнна. Перанапружваць вочы зусiм не абавязкова.

— Я званю з Салiгорскага раёна. Завуць Надзея Эдуардаўна. Чула, каб зберагчы вочы дзяцей ад ультрафiялетавай нагрузкi на хрусталiк, урачы раяць насiць ультрафiялетавыя цёмныя акуляры. А як правiльна падабраць такiя акуляры? Зараз на рынках прадаецца вельмi шмат мадэляў.

— Безумоўна, акуляры трэба купляць толькi ў магазiнах оптыкi, дзе яны будуць сертыфiкаваныя. На рынках такi тавар браць не варта.

«Прамую лiнiю» вялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 24 і 25 красавіка.)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика