Нiчога больш важнага, чым жыццё
Ларыса ЦIМОШЫК
Не было на гэтым свеце для пiсьменнiка Алеся Адамовiча. Гэта падкрэслiла яго дачка Наталля Адамовiч, якая была iнiцыятарам выдання i асабiста склала кнiгу «...Iмя гэтай зорцы Чарнобыль».
Адамовiч быў адным з першых, хто стаў даносiць праўду аб Чарнобылi, узняў праблемы ядзернай небяспекi для ўсяго чалавецтва. Ён асабiста прымаў боль канкрэтных беларускiх сем’яў, iмкнучыся ўратаваць iх дзяцей, стаў арганiзоўваць паездкi на аздараўленне. Кнiга пад аўтарствам Алеся Адамовiча, якая была прадстаўлена ў сталiцы ў красавiку, уключае аповесць «Апошняя пастараль», публiцыстычныя артыкулы пiсьменнiка, а таксама матэрыялы яго запiсных кнiжак i лiставання з вядомымi асобамi, такiмi, як Мiхаiл Гарбачоў, расiйскi акадэмiк Яўген Велiхаў, амерыканскi кiнарэжысёр Стэнлi Крамер. У зборнiку змяшчаюцца таксама лiсты да народнага пiсьменнiка Беларусi Васiля Быкава. Але асаблiва цiкава будзе пазнаёмiцца са сцэнарыем кiнафiльма «...Iмя гэтай зорцы Чарнобыль». Сцэнарый друкуецца ўпершыню, як многiя матэрыялы зборнiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не было на гэтым свеце для пiсьменнiка Алеся Адамовiча. Гэта падкрэслiла яго дачка Наталля Адамовiч, якая была iнiцыятарам выдання i асабiста склала к
|
|