Пад знакам болю
Ларыса ЦIМОШЫК
Дзень 26 красавiка ў Белдзяржфiлармонii праходзiць пад знакам памяцi ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.
У музыкi ёсць свае магчымасцi перадаць боль i смутак беларусаў, а нашы кампазiтары ўмеюць распавесцi аб пачуццях свайго народа ўсяму свету. Напрыклад, Ала Барзова, былая мiнчанка, якая цяпер жыве ў ЗША. Сёлета ў жалобны дзень яна будзе ў Беларусi — са сцэны Белдзяржфiлармонii прагучыць яе аркестровы твор «Да новага свету». Яго спецыяльна падрыхтаваў Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Рэспублiкi Беларусь, якiм кiруе дырыжор Аляксандр Анiсiмаў. Але перажываннi нашых творцаў, iх думкi, надзеi больш за ўсё зразумелыя роднай публiцы. Галоўны аркестр Беларусi падрыхтаваў прэм’еру твора выдатнага беларускага кампазiтара-сiмфанiста Дзмiтрыя Смольскага. Яго дванаццатая сiмфонiя прагучыць у першы раз менавiта ў памятны дзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень 26 красавiка ў Белдзяржфiлармонii праходзiць пад знакам памяцi ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы |
|