21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каму прадастаўляецца падатковы вылiк

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Школа падаткаплацельшчыка

Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння чарговую кансультацыю дае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах Аляксандр Зялеўскi.

— Што змянiлася ў 2007 годзе ў парадку прадастаўлення сацыяльных i маёмасных падатковых вылiкаў?

Ларыса КАЦ, г. Гродна.

— З 1 студзеня 2007 года ўступiлi ў сiлу змяненнi, унесеныя ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 21.12.1991 года № 1327—ХII «Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў», згодна з якiмi змянiўся парадак прадастаўлення падатковых вылiкаў, такiм чынам з першых дзён сёлета сацыяльныя i маёмасныя падатковыя вылiкi могуць прадастаўляцца плацельшчыкам i на працягу падатковага перыяду па месцы асноўнай работы (службы, вучобы).

— Наша прадпрыемства дало пазыку работнiку на будаўнiцтва жылля. Зараз мы ўтрымлiваем 300 тысяч рублёў з яго заработнай платы штомесяц. Цi мае ў гэтым выпадку работнiк iльготу па падаходнаму падатку? У выпадку, калi прадпрыемства вырашыць пагасiць частку пазыкi свайму работнiку, цi будзе гэтая сума абкладацца падаходным падаткам?

Антон ЗАГЛЯНIЦА, г. Мiнск.

— Калi работнiк вашага прадпрыемства знаходзiцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, iншых дзяржаўных органах i дзяржаўных арганiзацыях, арганiзацыях недзяржаўнай формы ўласнасцi, у выпадку, калi ён быў прызнаны маючым патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў на падставах, якiя вызначаны заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, то ён мае права на маёмасны вылiк. Пачынаючы з 2007 года такi вылiк можа прадастаўляцца i па месцы асноўнай работы. Пры гэтым трэба ўлiчваць, што такi вылiк прадастаўляецца ў памеры сум, якiя вяртаюцца i толькi на суму асноўнага доўгу па пазыцы. Калi дагавор з работнiкам прадугледжвае вяртанне не толькi асноўнага доўгу па пазыцы, але i працэнтаў, тады на суму працэнтаў права на атрыманне маёмаснага па- датковага вылiку не распаўсюджваецца. Калi прадпрыемства вырашыць пагасiць частку доўгу па пазыцы, то гэта сума будзе прызнавацца не падлягаючай падаткаабкладанню ў межах да 150 базавых велiчынь.

— Я збiраюся падаваць па- датковую дэкларацыю. Працую на дзвюх работах. Пры гэтым мой сын атрымлiвае першую вышэйшую адукацыю на платнай аснове. У нас iснуюць дакументы, якiя пацвярджаюць факт аплаты за навучанне. Аднак недзе згубiўся сам дагавор з навучальнай установай. Цi прадаставяць мне сацыяльны падатковы вылiк без гэтага дакумента?

Сяргей КАМАРОЎ, г. Мiнск.

— Сацыяльны падатковы вылiк у гэтым выпадку вам не дадуць. У заканадаўстве канкрэтна агавораны пералiк дакументаў, якiя неабходна прадаставiць для атрымання сацыяльнага падатковага вылiку. У спiс гэтых дакументаў уваходзiць i копiя дагавора, якi быў заключаны з навучальнай установай Беларусi, аб аказаннi навучальных паслуг на платнай аснове. Таму вам неабходна звярнуцца ў тую ўстанову, дзе вучыцца ваш сын, i атрымаць завераную копiю дагавора.

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння чарговую кансультацыю дае старшы дзяржаўны падатковы iнспектар Мiнiстэрс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика