Сустрэчы ля стэнда «Звязды» на выстаўцы «СМI ў Беларусi»Другi наш госць прыехаў на выстаўку здалёк. Лявон Шакавец калiсьцi жыў у Беларусi, але потым лёсам было дадзена пераехаць у Латвiю. Цяпер ён узначальвае калектыў газеты беларусаў Латвii «Прамень». З цiкаўнасцю агледзеў наш зямляк звяздоўскую экспазiцыю, а каля ўнiкальнага экспаната — скрынi са свiнцовымi лiтарамi, якiя калiсьцi выкарыстоўвалi журналiсты-падпольшчыкi, — пажадаў нават сфатаграфавацца (маўляў, дзе яшчэ такi рарытэт убачыш). Сапраўды, наш стэнд атрымаўся багатым на экспанаты: макет партызанскай хаты, дзе друкавалася «Звязда» ў час акупацыi, поўная падшыўка, якая ляжыць у сховiшчы ўжо восемдзесят чатыры гады, маляўнiча аформленыя старонкi гiсторыi, з якiх можна даведацца i пра былых журналiстаў, i пра помнiкi «Звяздзе», i пра чыгуначны экспрэс, якi носiць iмя нашай газеты... Дарэчы, гэтыя старонкi гiсторыi маюць сваю прыцягальную сiлу не толькi для тых, у чыё жыццё ўвайшлi падзеi мiнулага. Чародка студэнтаў факультэта журналiстыкi, якiя сфатаграфавалiся на памяць каля нашага стэнда, потым яшчэ доўга не адыходзiла ад звяздоўскiх экспанатаў. Магчыма, калiсьцi i хтосьцi з iх скажа: са «Звяздой» усё жыццё... Яўген ПЯСЕЦКI, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са «Звяздой» усё жыццё, сказаў пры знаёмстве наш чытач, мiнскi пенсiянер Iосiф Занько, якi прыйшоў да нашага стэнда, каб перадаць у рэдакцыю незвычайн
|
|