Уцечка кiслаты на «Палiмiры»
Сяргей РАСОЛЬКА
Учора прыкладна ў 10.30 на наваполацкiм «Палiмiры» адбылося надзвычайнае здарэнне з уцечкай сiнiльнай кiслаты, у вынiку якога пацярпелi тры рабочыя. Адзiн з iх памёр, астатнiя знаходзяцца зараз у бальнiцы.
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Вiцебскiм абласным упраўленнi МНС, на тэрыторыi прадпрыемства падчас бягучага рамонту абсталявання адбылася ўцечка сiнiльнай кiслаты, што знаходзiлася ў трубах i выкарыстоўваецца ў тэхналагiчным працэсе. Як папярэдне мяркуецца, у вынiку парушэння тэхнiкi бяспекi. Акрамя трох рабочых больш нiхто не пацярпеў. Як заўважылi ў абласным упраўленнi МНС, у вынiку гэтага здарэння не было нi пажару, нi выбуху, работа прадпрыемства не спынялася, замеры мясцовасцi, праведзеныя санстанцыяй, нiякiх адхiленняў навокал не зафiксавалi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прыкладна ў 10.30 на наваполацкiм «Палiмiры» адбылося надзвычайнае здарэнне з уцечкай сiнiльнай кiслаты, у вынiку якога пацярпелi тры рабочыя. А
|
|