З «вялiкай» вадой трэба быць толькi на «вы»
Сяргей КУРКАЧ
Надзвычайная спякота прыцягвае людзей да вадаёмаў, аднак адпачынак ля «вялiкай» вады патрабуе ў такую гарачыню выключнай увагi.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» вядучы спецыялiст Рэспублiканскага таварыства ратавання на водах Вiктар Харошка, за мiнулы тыдзень зарэгiстравана 63 выпадкi ўтапленняў, у тым лiку 6 дзяцей. Большая частка загiнулых (49 чалавек) сталi ахвярамi вады пры купаннi, палова з якiх патанула пасля ўжывання алкагольных напояў. У ахоўнай зоне выратавальных станцый i пастоў АСВОД былi выратаваны 143 чалавекi, сярод якiх 32 дзiцяцi, i трагiчных выпадкаў удалося пазбегнуць увогуле. Спецыялiсты АСВОД паведамляюць, што летась на вызначаны перыяд з пачатку года было зафiксавана 182 ахвяры на вадзе, а сёлата гэта лiчба дасягнула ўжо 340 чалавек. Беражыце сябе i сваiх дзяцей!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайная спякота прыцягвае людзей да вадаёмаў, аднак адпачынак ля «вялiкай» вады патрабуе ў такую гарачыню выключнай увагi
|
|