21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Iдзi заўжды дарогай дабрыні»

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Меднаўскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна працуе невiдушчы настаўнiк

Але спачатку колькi слоў пра яго, Мiкалая Апановiча, сястру Ганну. Ну хто б угадаў у гэтай стройнай прывабнай смяшлiвай 23-гадовай дзяўчыне мацi траiх дзяцей? Старэйшай яе дачушцы ўжо пяць гадоў. Маладая мацi не толькi дзетак выхоўвае, але i прарабам на будаўнiцтве свайго дома часта выступае, бо муж вельмi заняты на працы. Яна ў вялiкай цяплiцы гуркi вырошчвае, каб былi грошы на заканчэнне i абсталяванне новага жылля. Яна жыве за восем кiламетраў, але на сваёй машыне за дзень паспявае i мацi, i брата наведаць, бо Ганна яму па-ранейшаму найлепшая сяброўка i апора.

Мiкалай страцiў зрок, калi яму не споўнiлася яшчэ i 15 гадоў. Да гэтага таксама былi сур’ёзныя праблемы з вачыма, але са школьнай праграмай спраўляўся, словам, чытаць i пiсаць мог самастойна. Паступова хвароба прагрэсавала, i ў 1998 годзе хлопец перастаў бачыць. Дзевяты, дзесяты класы ён прасядзеў дома. У Медна была тады базавая школа, у дзевяты клас дзецi iшлi ў Знаменку, а яму давялося застацца ў хаце. Былi i хвiлiны адчаю, i замкнутасцi. Але мацi, успомнiўшы, што некалi сын прасiў купiць яму гармонiк, хуценька купiла iнструмент хоць i ў слабой надзеi на нейкую дапамогу. I дапамагло. Музыка нiбы вярнула яго да жыцця. Хлопец раптам пасталеў, сабраўся з духам i пачаў заўзята вучыцца. Калi захочаш нечага дасягнуць, заўсёды знойдзеш спосаб.

Анюта на нейкi час стала яго вачамi. Яна прыходзiла са школы i вучыла ўсе ўрокi ўслых. Яны да гэтай пары ўспамiнаюць, як чыталi «Вайну i мiр» яе голасам. З матэматыкай было складаней, але потым i да дакладных навук прызвычаiлiся. З дапамогай сястры Коля прайшоў увесь курс i здаў экстэрнам экзамены за 10-ы клас.

Да таго часу ў Медна адчынiлася сярэдняя школа, i ў 11-ы клас яны пайшлi разам. Iх клас стаў першым выпускам сваёй школы ХХI стагоддзя i першым у раёне па колькасцi паступленняў у ВНУ. Роднай школай яны дагэтуль ганарацца. Разам з атэстатам Мiкалай Апановiч атрымаў залаты медаль. Паступiў, як i хацеў, на гiстарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Адразу купiў лічбавы дыктафон, каб запiсваць лекцыi, паступова асвоiў камп’ютар, потым стаў заказваць у Мiнску, Маскве, Санкт-Пецярбургу спецыяльную агучаную лiтаратуру. Унiверсiтэт скончыў з «чырвоным» дыпломам, паралельна атрымаў яшчэ адну вышэйшую адукацыю. Працаваць вярнуўся ў сваю родную Меднаўскую школу.

Малады настаўнiк ведаў, што цяперашнiя школьнiкi не вельмi захапляюцца гiсторыяй. Пакаленне, выхаванае на камп’ютарна-экраннай эстэтыцы, яшчэ трэба зацiкавiць навукай пра даўнiну. I першыя заняткi менавiта спрабаваў зацiкавiць — расказваў самыя неверагодныя, займальныя, дэтэктыўныя гiсторыi з далёкага i недалёкага мiнулага. Бывала, што дзецi нават не верылi, думалi: настаўнiк выдумляе або прыхарошвае падзеi. А калi ён стаў называць крынiцы i прапанаваў прачытаць i ўпэўнiцца самiм, прачыталi, не паленавалiся, i запаважалi. Тым часам самi не заўважылi, як зацiкавiлiся, сталi праяўляць iнтарэс. Ён i выкладае ў класах з паглыбленым вывучэннем гiсторыi. Вынiкi работы вiдавочныя, як сказала намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце школы Людмiла Плакунова. Вучань, якi ў дзевятым класе здаў экзамен па гiсторыi на пяць балаў, пасля году заняткаў з Мiкалаем Васiльевiчам на выпускным экзамене сёлета атрымаў дзевятку.

Сам Мiкалай Апановiч работай задаволены. Кажа, на памяць сабе пакiнуў нават кантрольную работу дзесяцiкласнiцы па гiсторыi Вялiкага княства Лiтоўскага, бо зроблена яна на ўзроўнi недзе чацвёртага курса ўнiверсiтэта. Працуюць на ўроках яны з вучнямi па самых сучасных методыках. Вось толькi камп’ютары ў школе старыя, таму не заўсёды бывае магчымасць паказаць i выкарыстаць усё, што ёсць у праграмах i напрацоўках маладога настаўнiка. Яшчэ ён заклапочаны тым, што МРЭК не дазваляе яму працаваць на поўную стаўку. Вось так. Iншыя крыўдзяцца на названыя камiсii, што выстаўляюць групу iнвалiднасцi, якая вымушае больш працаваць, а ён хацеў бы працаваць больш. Усё ж для гэтага ёсць.

Людмiла Плакунова расказвала, як паважаюць Мiкалая i калегi, i вучнi. Па-першае, ён вельмi адукаваны i падрыхтаваны спецыялiст. А па-другое, цэльная асоба, надзвычай моцны i надзейны чалавек. «Не паварочваецца язык назваць Мiкалая чалавекам з абмежаванымi магчымасцямi, — сказала Людмiла Аляксандраўна. — Бо на шляху дабрынi, аптымiзму, таварыскасцi яго магчымасцi неабмежаваныя. Ён па голасе адразу беспамылкова вызначае стан, настрой чалавека. Здаецца, нiяк выгляду не падаеш, што маеш нейкiя асабiстыя праблемы. А Мiкалай абавязкова спытае: «Што здарылася?» Здзiўляешся, як глыбока бачыць невiдушчы чалавек, i вымаўляеш звычайна: «Так, нiчога асаблiвага». А ён падкрэслiць i расцягне: «Вось iменна: нi-чо-га а-саб-лi-ва-га!» I адразу становiцца няёмка, што нейкiя свае мiзэрныя жыццёвыя праблемы ты ўзводзiш у ранг найважнейшых. I тут жа на змену эмоцыям уключаюцца мазгi, разумееш, што людзi, бывае, спраўлялiся i не з такiмi цяжкасцямi. Вы ведаеце, гэта шчасце, што побач з намi працуе такi чалавек!»

Яшчэ Людмiла Плакунова расказвала, якi станоўчы ўплыў аказвае настаўнiк на сваiх вучняў. Яны з вялiкай ахвотай вядуць яго на ўрок, з урока, часта праводзяць дадому. Настаўнiца лiчыць, што з iх вырастуць людзi, якiя будуць заўсёды разумець любога iнвалiда. Колькi церпяць у рэальным жыццi людзi з абмежаванымi магчымасцямi ад чужых чэрствасцi i неразумення! А для меднаўскiх школьнiкаў, паводле пераканання Людмiлы Аляксандраўны, урокi гiсторыi — яшчэ i ўрокi дабрынi. Яны разам з настаўнiкам рыхтуюць школьныя вечары, ён жа цудоўна спявае. На выпускным вечары песню ў яго выкананнi «Иди, мой друг, дорогою добра» ўсе ўспрымалi як наказ, запавет. Слухалi вельмi сур’ёзна з нейкiмi прасветленымi тварамi.

Некалi, у дзяцiнстве, Мiкалай марыў стаць лётчыкам. Але лёс распарадзiўся так, што стаў гiсторыкам. Гэта справа захапiла. Далей ён мяркуе займацца не толькi педагагiчнай, але i навуковай дзейнасцю, думае паступаць у аспiрантуру. Але ў самых блiжэйшых планах — стварэнне сям’i. Сваю Таццяну ён палюбiў па голасе. Цяпер усiх людзей ён успрымае найперш па голасе. Як пачуў яе некалькi слоў, сам расказваў, адчуў нешта светлае, роднаснае. Калi пазнаёмiлiся, нават здзiвiўся, наколькi яна чалавек цiкавы, начытаны, iнтэлектуальны. Яна таксама не бачыць. Але яны аднадумцы, усё ўспрымаюць у аднолькавых фарбах i танах. Вяселле мяркуюць згуляць гэтым летам.

Тады ў мамы iх, Вольгi Iванаўны, застанецца адна незамужняя дачка, малодшая, пятая. Як Ганна з Мiкалаем расказалi пра сваю мацi, стала зразумела, адкуль вытокi i мужнасцi, i аптымiзму гэтага хлопца. Калi ўсе яны былi яшчэ дзецьмi, трагiчна загiнуў бацька сямейства. I яна паднiмала на ногi адна — усiх пяцярых. Вольга Iванаўна працуе на мясцовай птушкафабрыцы. Дзяцей узгадавала працавiтых, таленавiтых, дружных. Трое маюць свае сем’i, дабрабыт узводзяць сваiмi рукамi. Усе працуюць, толькi малодшая Ала — студэнтка. Ганну з Мiкалаем часта жартам аднавяскоўцы называюць двайнятамi, хоць дзяўчына на год малодшая за брата. Але так сталася, што найбольш яму дапамагала. Вось i зараз кажа, што вучыцца пойдзе з будучай нявесткай. «Дом дабудую, дзяцей падгадую i пайду наганяць упушчанае, стану студэнткай», — гаворыць Ганна Кронда. I ёй верыш. У яе ўсё атрымаецца. Як i ў iншых дзяцей Вольгi Апановiч.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Брэсцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Меднаўскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна працуе невiдушчы настаўнiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика