Цi стане Алiмпiйскi фестываль-2007 пуцёўкай у вялiкi спорт?
Iрына ПРЫМАК.
Каля 90 беларускiх юнакоў i дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў адправiліся на 9-ы Алiмпiйскi фестываль моладзi Еўропы ў Бялградзе (спаборнiцтвы захоўваюць усе атрыбуты сапраўднай Алiмпiяды). Наша краiна прадстаўлена ў сямi вiдах спорту — плаваннi, вялiкiм i настольным тэнiсе, лёгкай атлетыцы, дзюдо, веласпорце, спартыўнай гiмнастыцы. Напярэдаднi старту турнiру ў Нацыянальным алiмпiйскiм камiтэце адбылася ўрачыстая цырымонiя провадаў юных атлетаў. Першы ў гiсторыi беларускага спорту алiмпiйскi чэмпiён (Рым, 1960) Сяргей Макаранка даверыў несцi сцяг Беларусi на цырымонii адкрыцця капiтану беларускай зборнай Станiславу Калбасаву, сярэбранаму прызёру юнiёрскага чэмпiянату Еўропы па дзюдо.
— Гэта восьмы фестываль, на якiм будуць выступаць беларусы, — нагадаў прысутным намеснiк мiнiстра спорту i турызму Дзмiтрый Шычко. — За час свайго выступлення нашы спартсмены ўжо заваявалi 53 медалi, 12 з iх залатыя. Iмёны мiнулых удзельнiкаў зараз добра вядомыя ў краіне (сярод iх лёгкаатлеткi Вольга Цандэр i Надзея Астапчук, тэнiсiсты Вольга Барабаншчыкава, Ксенiя Мiлеўская i Андрэй Каратчэня. — Аўт.). — Гэты фестываль дасць вам пуцёўку ў спартыўны свет. Калi ж вы i далей будзеце добра трэнiравацца i выступаць, то здабудзеце пропуск i на летнюю Алiмпiяду ў Лондане. Яна павiнна стаць вашай, — звярнуўся да маладых спартсменаў трохразовы алiмпiйскi чэмпiён, вiцэ-прэзiдэнт НАК Аляксандр Мядзведзь. Цi адкрые Алiмпiйскi фестываль моладзi Еўропы новыя спартыўныя iмёны, чакаць засталося не так доўга, але хто з юных атлетаў зможа захаваць свой патэнцыял на дарослыя турнiры, высветлiцца толькi праз некалькi гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 90 беларускiх юнакоў i дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў адправiліся на 9-ы Алiмпiйскi фестываль моладзi Еўропы ў Бялградзе (спаборнiцтвы захо
|
|