ТРЫНАЦЦАЦЬ ЧАЛАВЕК ПРЫГАВОРАНЫ ДА ПАЗБАЎЛЕННЯ ВОЛI ЗА КРАДЗЕЖ ПРАДУКЦЫI МIНСКАГА МАТОРНАГА ЗАВОДА
Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА.
Суд Партызанскага раёна горада Мiнска вынес прыгавор у адносiнах да 14 грамадзян, якiя маюць дачыненне да шматлiкiх крадзяжоў прадукцыi Мiнскага маторнага завода. Па сукупнасцi злачынстваў аднаму з удзельнiкаў злачыннай групы прызначана пяць гадоў абмежавання волi, астатнiм 13 фiгурантам справы — ад 3 да 9,5 года пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.
Як паведамiў журналiстам пасля абвяшчэння прысуду выконваючы абавязкi начальнiка групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, абвiнавачваемыя былi затрыманы ў студзенi гэтага года на тэрыторыi завода ў момант крадзяжу 120 масляных картараў да рухавiкоў. Пасля высветлiлася, што некаторыя з затрыманых раней выкралi ў агульнай складанасцi 122 махавiкі, 35 каленчатых валоў, 69 галовак блокаў цылiндраў. Сума ўрону склала Br100 млн. Паводле слоў Аляксандра Ластоўскага, злачынная група была добра арганiзавана, таму зламыснiкам доўгi час удавалася пазбягаць выкрыцця. Крадзяжы здзяйснялiся пры садзейнiчаннi супрацоўнiкаў службы аховы прадпрыемства. Скрадзеная прадукцыя збывалася ў Беларусi i Лiтве. Прыгавор пакуль не ўступiў у сiлу ў сувязi з правам асуджаных на яго абскарджанне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Партызанскага раёна горада Мiнска вынес прыгавор у адносiнах да 14 грамадзян, якiя маюць дачыненне да шматлiкiх крадзяжоў прадукцыi Мiнскага матор
|
|