«Мядовы спас» у Мiнску
Другi па лiку Усебеларускi фестываль пчаляроў адкрыўся ўчора ў Палацы мастацтваў. Яго наведвальнiкi змогуць не толькi паглядзець на лiпавы, акацыевы, каштанавы, грэцкi, рапсавы, дзьмухаўцовы, вярбовы, канюшынны, з растаропшы i мёд са сланечнiку, але i паспрабаваць кожны з iх, каб потым выбраць сабе, якi найбольш спадабаўся. Аднак спецыялiсты больш за iншыя вiды мёду раяць купляць мёд з разнатраўя, лiчачы яго самым унiверсальным i карысным. Увогуле пчаляры адзначаюць, што мёд неабходна ўжываць не толькi падчас хваробы ў якасцi лякарства. Гэты гаючы прадукт павiнен быць пастаянна ў рацыёне харчавання. Усяго сваю лекавую прадукцыю на фестывалi прадстаўляюць пяцьдзесят лепшых пчаляроў з усiх рэгiёнаў Беларусi.
У апошнiя гады беларускiя пчаляры сталi актыўна ўжываць новыя тэхналогii, якiя прадстаўлены на спецыяльным iлюстраваным стэндзе «Вулей ХХI стагоддзя». Распаўсюджанне атрымалi вуллi з новых кампазiцыйных матэрыялаў — палiстыролу, пластмасы i пластыку. Яны таннейшыя i лягчэйшыя за драўляныя i, галоўнае — больш гiгiенiчныя. Таксама пчаляры сталi выкарыстоўваць ненатуральныя вашчыны. На «Мядовым Спасе» шырока прадстаўлены таксама i iншыя прадукты пчалярства — пыльца, пропалiс i перга. Можна ўбачыць iнвентар i адзенне для пчаляроў, набыць спецыяльную лiтаратуру, аўдыё- i вiдэаматэрыялы па пчалярству. У днi фестывалю «Мядовы Спас» адбудуцца таксама семiнары i лекцыi, дзе можна будзе атрымаць парады вопытных спецыялiстаў па развядзенню пчол, а на сустрэчы з апiтэрапеўтамi i народнымi лекарамi — прафесiйныя кансультацыi па выкарыстанню пчолапрадуктаў у лекавых мэтах. Завершыцца Рэспублiканскi фестываль пчаляроў 14 жнiўня. Марына ПЫРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi па лiку Усебеларускi фестываль пчаляроў адкрыўся ўчора ў Палацы мастацтваў. Яго наведвальнiкi змогуць не толькi паглядзець на лiпавы, акацыевы,
|
|