Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
Вольга БЯЛЯЎСКАЯ, БЕЛТА
У Цэнтральным батанiчным садзе Нацыянальнай акадэмii навук 8 жнiўня пройдзе Дзень буякоў, паведамiў вучоны сакратар ЦБС Мiхаiл Мотыль.
Паводле яго слоў, у ходзе мерапрыемства на пляцоўцы ля экспазiцыйнай аранжарэi ЦБС будзе працаваць выстаўка буякоў. У ёй возьмуць удзел фермеры з усёй Беларусi. Наведвальнiкi выстаўкi азнаёмяцца з новымi сартамi буякоў, а таксама змогуць набыць саджанцы i ягады буякоў. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць атрымаць iнфармацыю аб карысцi гэтай ягады i аб асаблiвасцях яе вырошчвання. Вучоны сакратар ЦБС адзначыў, што буякi з’яўляюцца адной з самых карысных ягад. Яны ўтрымлiваюць антыаксiдантны комплекс, якi ачышчае i амалоджвае арганiзм чалавека. Акрамя гэтага, буякi могуць выводзiць з арганiзма радыенуклiды. Ягада таксама цэнiцца за высокае ўтрыманне вiтамiнаў i фолiевай кiслаты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цэнтральным батанiчным садзе Нацыянальнай акадэмii навук 8 жнiўня пройдзе Дзень буякоў, паведамiў вучоны сакратар ЦБС Мiхаiл Мотыль
|
|