21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iмгненнi, iмгненнi — святла i ценяў зiхаценне

26.08.2009 09:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некалькi  тыдняў  таму  ў  мiнскiм  выдавецтве  “РЫФТУР”  убачыў  свет  фотаальбом  даўняга  аўтара  нашай  газеты  Васiля  Зянько (на здымку справа). 

Назва фотаальбома такая — “Скрыжалi”. У якасцi эпiграфа аўтар узяў коласаўскiя радкi: “Таемны вы, зямлi скрыжалi! Чаго ў сабе вы не ўпiсалi!”. Менавiта скрыжалямi (тым, куды заносяцца памятныя падзеi, даты, iмёны...), як мiнiмум, для Стаўбцоўшчыны (у В. Зянько, як i ў вялiкага Я. Коласа, адна радзiма, адны i тыя ж каранi) i стаў названы фотаальбом. Здымкi, якiя ў iм размешчаны, — яркiя, трапныя, фiласофскiя. На ляту, у камандзiровачнай мiтуснi iх не “зловiш”. Трэба спачатку доўга пажыць побач са сваiмi героямi, пранiкнуцца iх радасцю i болем, каб потым неспадзявана (а можа, i заканамерна) сэрцам адчуць непаўторнае iмгненне i зафiксаваць яго... 

Адкуль у Васiля Зянько такi талент бачыць жыццё ў фотавобразах, у няўлоўным для iншых зiхаценнi святла i ценяў? Неаднойчы задумваўся над гэтым пытаннем. Канешне, многае калезе перадалося ад бацькi Васiля Андрэевiча. На жаль, ён не дажыў да гэтых шчаслiвых для сына i ўсёй сям’i дзён. Але ў вёсцы Зарэчча Стаўбцоўскага раёна добра памятаюць гэтага адмысловага майстра. Васiль Андрэевiч быў цудоўным бондарам, усю мэблю ў сваёй хаце ён зрабiў сваiмi рукамi. I як зрабiў! А яшчэ ён быў, на думку аднасяльчан, чалавекам канкрэтным. Сказаў — зрабiў. I нiякiх адхiленняў! 

Па гэтых правiлах жыве i яго сын Васiль. Як пазнаёмiўся ў далёкiм 1963 годзе з фатаграфiяй, так i застаецца яе прыхiльнiкам. Журналiсцкi стаж Васiля Васiльевiча складае ўжо чатыры дзесяцiгоддзi. I ўвесь гэты час ён працуе ў адным i тым жа выданнi — стаўбцоўскай раённай газеце “Прамень”. Колькi творчых вяршынь В.Зянько ўзяў за гэты час! Яго заслужана ўзнагародзiлi прэмiяй Беларускага саюза журналiстаў “Залатое пяро”, ён удзельнiк многiх выстаў, у тым лiку i мiжнародных, пераможца шматлiкiх творчых конкурсаў, у тым лiку i тых, якiя праводзiла “Р”. 

Цiкава, што абодва сыны В.Зянько — Андрэй i Васiль — навакольны свет бачаць, як i ён, — у вобразах, зiхаценнi святла i ценяў. Абодва яны сталi мастакамi. У Васiля Васiльевiча ёсць ужо два ўнукi. Старэйшаму з iх, Аляксею, 13 гадоў, ён, як i дзед, фатаграфуе, рэгулярна друкуецца ў часопiсе “Качели” i, па прызнаннi Зянько-старэйшага, хутка пачне наступаць яму на пяткi. Бо ёсць для гэтага адпаведны патэнцыял i здольнасцi. Расце надзейны прадаўжальнiк любiмай справы ў стаўбцоўскага фотамайстра. 

Iмгненнi, iмгненнi, iмгненнi... З iх складваецца наша жыццё. Па волi лёсу ў няўмольным бегу часу i спляценнi падзей разам ужываюцца будзённае i святочнае, узнёслае i трагiчнае, безнадзейнасць i аптымiзм. Калi перагортваеш старонкi фотаальбома Васiля Зянько, аздобленыя цёплым народным гумарам, мiжволi ловiш сябе на думцы: якое яно цудоўнае, жыццё! Як непаўторна кожнае яго iмгненне! Без усялякага перабольшання! 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi тыдняў таму ў мiнскiм выдавецтве “РЫФТУР” убачыў свет фотаальбом даўняга аўтара нашай газеты Васiля Зянько
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика