21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Удасканальваюцца правы

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удасканальваюцца правы

Мінiстэрства ўнутраных спраў Беларусi распрацоўвае вадзiцельскае пасведчанне новага ўзору.

Пра гэта паведамiў журналiстам намеснiк кiраўнiка МУС Вiктар Фiлiстовiч. Паводле яго слоў, правы новага ўзору будуць "на ўсе 100 працэнтаў адпавядаць мiжнародным стандартам". У прыватнасцi, яны будуць мець дадатковыя ступенi абароны ад падробак. Апроч таго, у новых дакументах плануецца ў дадатак да iснуючых цяпер катэгорый "А", "B", "С", "D", "Е" ўвесцi "падкатэгорыi" — "А1", "B1", "С1", "D1", "Е1", якiя размяжуюць, напрыклад, кiроўцаў звычайных легкавушак i джыпаў, а таксама вадзiцеляў матацыклаў i скутараў. Новыя правы павiнны з’явiцца ў 2011 годзе. Адказваючы на пытанне "Звязды", Вiктар Фiлiстовiч удакладнiў, што "прымусовай замены iснуючых вадзiцельскiх пасведчанняў у Беларусi з 2011 года не будзе, новыя дакументы атрымаюць асобы, якiя здадуць на правы ўпершыню". А начальнiк сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi Дзмiтрый Карзюк патлумачыў, што ў выпадку неабходнасцi кожны беларускi аўтааматар зможа абмяняць старыя правы на новыя. Паводле яго слоў, новае вадзiцельскае пасведчанне найперш зробiць больш камфортным наша знаходжанне за мяжой. Напрыклад, з новым пасведчаннем беларусы змогуць без праблем браць напракат аўтамабiлi. І яшчэ. Як паведамiў Вiктар Фiлiстовiч, МУС выступiла з iнiцыятывай прыраўняць да матацыклаў скутары з аб’ёмам рухавiка больш за 50 куб.см. Зразумела, што калi гэта адбудзецца, вадзiцелям скутараў давядзецца здаваць на правы. Ды i кiроўцам памянёных транспартных сродкаў з аб’ёмам рухавiка менш за 50 куб.см таксама неабходна будзе мець спецыяльнае пасведчанне — нешта накшталт дакумента, якi цяпер выдаюць трактарыстам i вадзiцелям iншай сельскагаспадарчай тэхнiкi.  Мiж iншым, Вiктар Фiлiстовiч падкрэслiў, што цяпер, напрыклад, у вясковых юнакоў i дзяўчат фактычна няма праблем з атрыманнем пасведчання на права кiравання матацыклам. Паводле яго слоў, ва ўсiх раёнах пры мясцовых аддзелах ДАI створаны адмысловыя бясплатныя курсы.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінiстэрства ўнутраных спраў Беларусi распрацоўвае вадзiцельскае пасведчанне новага ўзору.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика