Шумець маладым лясам
Шумець маладым лясам
Актыўна і з вялiкай карысцю прайшоў "Тыдзень лесу-2008" у Васiлевiцкiм лясгасе, што ў Рэчыцкiм раёне. Як расказаў нам яго дырэктар Сяргей Шаўгеня, на новых плошчах засаджана хвойнымi пародамi i бярозай 32 гектары, а гэта звыш дзвюх тысяч дрэў. Акрамя таго, папаўненне атрымалi плошчы ў 9 гектараў, дзе дрэвы былi пасаджаныя ў мiнулыя гады. Многае было зроблена па добраўпарадкаваннi. Ад захламленасцi i бытавога смецця ачышчаны прыдарожныя лясныя палосы, пабудаваны чатыры новыя месцы адпачынку каля вадаёмаў з альтанкамi. Апошнiя абноўлены на магiстральных аўтатрасах. Каля адмiнiстрацыйнага будынка лясгаса пасаджаны сад са 180 пладовых дрэўцаў, ва ўсiх ляснiцтвах на клумбах высаджаны кветкi. У акцыi "Тыдзень лесу-2008" прынялi ўдзел звыш ста чалавек з розных арганiзацый горада: работнiкi гарвыканкама, адкрытага акцыянернага таварыства "Элiтпаркет", дзiцячага садка, школьнiкi i г.д. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актыўна і з вялiкай карысцю прайшоў "Тыдзень лесу-2008" у Васiлевiцкiм лясгасе, што ў Рэчыцкiм раёне. Як расказаў нам яго дырэктар Сяргей Ша
|
|