Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва
Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва
Прэзiдэнт Беларусi даручыў завяршыць будаўнiцтва шматпрофiльнага культурна-спартыўнага комплексу "Мiнск-Арэна" да 7 лiстапада 2009 года. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка даў 19 красавiка ў час азнаямлення з ходам будаўнiчых работ на аб’екце. "Арыенцiровачна чыставую работу будзем глядзець да Дня Незалежнасцi ў наступным годзе. А да 7 лiстапада ўсё павiнна быць поўнасцю гатова да функцыянавання", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Комплекс, што будуецца, будзе здавацца ў некалькi этапаў. Так, чакаецца, што велатрэк будзе гатовы ўжо ў гэтым годзе. Прэзiдэнту былi прадэманстраваны варыянты ўнутранай i вонкавай аддзелкi будынкаў, а таксама мэблi. Ішла размова аб тэхналогiях будаўнiчых работ. Кiраўнiк дзяржавы асаблiва падкрэслiў, што пасля заканчэння будаўнiцтва ўсе аб’екты павiнны быць поўнасцю загружаны. Пэўныя напрацоўкi па загрузцы гэтага ўнiкальнага комплексу ўжо ёсць. Прадстаўнiкi кiраўнiцтва Беларусi ў складзе дзвюх брыгад на чале з Аляксандрам Лукашэнкам i кiраўнiком прэзiдэнцкай Адмiнiстрацыi Генадзем Нявыгласам прынялi ўдзел ва ўзвядзеннi "Мiнск-Арэны" ў ходзе рэспублiканскага суботнiка. Брыгады выканалi работы па закладцы бетоннага армiраванага фундамента лядовага поля канькабежнага стадыёна, уклаўшы 100 куб. м бетону. Акрамя дзяржаўных служачых на гэтай будоўлi 19 красавiка працавалi беларускiя спартсмены i трэнеры. Указ аб будаўнiцтве ў сталiцы Беларусi шматпрофiльнага культурна-спартыўнага комплексу "Мiнск-Арэна" быў падпiсаны ў канцы 2005 года. "Мiнск-Арэна" павiнна стаць самым маштабным i знакавым спартыўным аб’ектам у Беларусi. У склад комплексу ўваходзяць тры буйныя будынкi: шматфункцыянальная спартыўна-вiдовiшчная арэна на 15 тыс. гледачоў, канькабежны стадыён i велатрэк, а таксама шматузроўневы паркiнг i наземныя стаянкi агульнай умяшчальнасцю больш за 2 тыс. машына-месц. У час наведвання будаўнiчай пляцоўкi Аляксандр Лукашэнка таксама ўдзялiў увагу замежным iнвестарам, якiя падрабязна выклалi кiраўнiку дзяржавы свае iнiцыятывы па будаўнiцтве новых буйных аб’ектаў у Мiнску. Кампанiя "Аль Кудра Iнтэрнэшнл" (ААЭ) будзе займацца будаўнiцтвам у беларускай сталiцы пяцiзоркавага атэля. 34-павярховы будынак плануецца ўзвесцi каля стадыёна "Дынама". Па задуме iнвестараў з ААЭ, атэль будзе пабудаваны такiм чынам, каб з акон яго нумароў можна было глядзець футбольныя матчы на сталiчным стадыёне. Агульны кошт праекта складзе, паводле папярэднiх ацэнак, ад $150 млн да $250 млн. Плануецца, што ва ўзвядзеннi атэля будуць удзельнiчаць спецыялiсты высокага ўзроўню з розных краiн свету, у тым лiку беларускiя. Прэзiдэнт, звяртаючыся да кiраўнiцтва кампанii, паставiў умову не адкладваць пачатак будаўнiцтва атэля i падкрэслiў недапушчальнасць зацягвання тэрмiнаў завяршэння работ. Кiраўнiк дзяржавы адобрыў яшчэ адзiн буйны праект "Аль Кудра Iнтэрнэшнл" — будаўнiцтва ў раёне Чыжоўскага вадасховiшча лядовага спартыўнага комплексу з прылеглай iнфраструктурай. Сёння, з-за скачка цэнаў на прадукты харчавання на сусветных рынках, iнвестыцыйныя праекты ў сельскай гаспадарцы не менш важныя, чым у сферы нерухомай маёмасцi i нафтаперапрацоўцы. У сувязi з гэтым прадстаўнiкi "Аль Кудра Iнтэрнэшнл" выказалi iмкненне рэалiзоўваць iнвестыцыйныя праекты ў аграпрамысловым сектары беларускай эканомiкi. Кiраўнiк дзяржавы адобрыў гэты намер. Кампанiя "Аль Кудра Iнтэрнэшнл" заснавана ў 2005 годзе ў эмiраце Абу-Дабi. У 2006 годзе яе прыбытак склаў амаль $180 млн. Пры падтрымцы ўрада ААЭ кампанiя выходзiць на ўзровень глабальных iнвестыцый. У блiжэйшыя 5 гадоў яна плануе ажыццяўленне праектаў амаль на $11 млрд. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.Фота БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi даручыў завяршыць будаўнiцтва шматпрофiльнага культурна-спартыўнага комплексу "Мiнск-Арэна" да 7 лiстапада 2009 года. Адп
|
|