21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гродзенскага паэта і журналіста хочуць абвінаваціць у забойстве

26.08.2009 10:26 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомага гродзенскага паэта і журналіста Юрыя Гумянюка, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, спрабуюць абвінаваціць у падрыхтоўцы забойства. Жанчына, якая жыве па-суседску, напісала заяву ў міліцыю і патлумачыла, што яе жыццю пагражае небяспека.

Сёння суседка Юрыя Гумянюка Тэрэза Бубешка выклікала супрацоўнікаў міліцыі і паведаміла ім, што Юрый Гумянюк, яго маці і жыхар Гродна Анатоль Русіноўскі маюць намер здзейсніць яе забойства. Жанчына не прывяла ніякіх доказаў, але супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол і запэўнілі, што справай будзе займацца ўчастковы інспектар.

На думку Юрыя Гумянюка, дзеянні жанчыны тлумачацца перш за ўсё яе неадэкватнымі паводзінамі ў грамадстве:

- Сярод жыхароў вуліцы, на якой я жыву, Тэрэза Бубешка мае славу скандалісткі. Міліцыянты на мой погляд, досыць скептычна паставіліся да яе заявы, але прызначылі праверку па дадзенай справе, што не можа не выклікаць занепакоенасці. Цалкам верагодна, што мне і маці прыйдзецца звяртацца за абаронай гонару і годнасці ў судовыя ўстановы.

Юры Гумянюк не выключае, што апошнія падзеі ў дачыненні да яго і яго сям’і могуць насіць правакацыйны характар і сфабрыкаваны беларускімі спецслужбамі, якія такім чынам спрабуюць перашкодзіць яму займацца журналісцкай дзейнасцю і супрацоўнічаць з шэрагам незалежных выданняў.





Первоисточник: Радыё Рацыя
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомага гродзенскага паэта і журналіста Юрыя Гумянюка, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, спрабуюць абвінаваціць у падрыхтоўцы забойства.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика