Вадалаз кінуўся ў ваду...
Вадалаз кінуўся ў ваду...
Здарэнне Кабель ад электралiнii, якi iшоў у возера Абстэрна Мiёрскага раёна, быў знойдзены на беразе работнiкамi Браслаўскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету. Была выклiкана следча-аператыўная група мясцовага РАУС i арганiзавана засада. Каля 5 гадзiн ранiцы каля кабелю адбылася спроба затрымання дваiх парушальнiкаў. Дарэчы, адзiн з iх быў у вадалазным рыштунку. Парушальнiкi не падпарадкавалiся. Вадалазу ўвогуле ўдалося схавацца ў вадзе. Яго напарнiк крыху пазней быў затрыманы каля свайго аўтамабiля. З дапамогай выклiканых вадалазаў Браслаўскай выратавальнай станцыi АСВОД з дна возера побач з кабелем паднялi 59 асобiнаў рыбы розных вiдаў. Нанесены ўрон ацэнены ў 4,5 мiльёна рублёў. У дачыненнi да затрыманага судом Браслаўскага раёна прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на два гады ўмоўна з канфiскацыяй прыладаў лоўлi. Прычым, што цiкава, за раней учыненае аналагiчнае правапарушэнне ў складзе групы асобаў. I вось зноў трапiў у поле зроку iнспектараў i праваахоўнiкаў. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кабель ад электралiнii, якi iшоў у возера Абстэрна Мiёрскага раёна, быў знойдзены на беразе работнiкамi Браслаўскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i
|
|