21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Астролагі прадраклi Абаме перамогу i папярэдзiлi пра небяспеку

На мiжнароднай канферэнцыi астролагаў у Дэнверы найбольш верагодным пераможцам на прэзiдэнцкiх выбарах 2008 года ў ЗША быў абвешчаны дэмакрат Барак Абама.

Паводле меркавання астролагаў, супрацьстаянне Сатурна i Ўрана, якое пачынаецца ў дзень выбараў, прадвесцiць перамены ў грамадстве i магчымы ўздым. Зыходзячы з таго, што Абама iдзе на выбары пад лозунгам "Перамены, у якiя можна паверыць", астролагi выказалi здагадку, што менавiта яму прадстаiць ажыццявiць прадказаныя сацыяльныя трансфармацыi.

Астролагi папярэдзiлi, што iнаўгурацыя наступнага прэзiдэнта ЗША прызначана на небяспечны дзень, таму яны парэкамендавалi будучаму пераможцу паклапацiцца аб сваёй бяспецы. Некаторыя нават выказалi меркаваннi, што чалавек, якi будзе прыносiць прысягу ў студзенi 2009 года, акажацца не тым, каго абяруць у лiстападзе 2008-га.

Парламенцкiя выбары ў Грузii пачалiся з забойства

Учора ў Грузii ў атмасферы, абвостранай да мяжы, пачалiся выбары ў парламент.

Гэтая выбарчая кампанiя стала самай дарагой за ўсю гiсторыю краiны. Больш за ўсё грошай у яе ўклала партыя ўлады, але эксперты лiчаць, што вiдавочных фаварытаў няма. Страсцi кiпяць з самай ранiцы: паводле паведамленняў радыё "Імедыя", у заходняй Грузii па дарозе на выбарчы ўчастак быў застрэлены актыўны ўдзельнiк апазiцыi.

Iрак абвясцiў сябе найбагацейшай нафтавай краiнай у свеце

Iрак рэзка павялiчыў свае нафтавыя рэзервы. Аб гэтым заявiў вiцэ-прэм’ер урада Iрака Бархам Салiх, пiша Thе Timеs.

Новыя звесткi сведчаць аб наяўнасцi ў нетрах краiны 350 мiльярдаў барэляў нафты, што ў 3 разы больш, чым меркавалася раней. Такiя аб’ёмы робяць Iрак найбагацейшай нафтавай краiнай у свеце. У чарзе на распрацоўку нафты ў Iраку цяпер стаяць BР, Еххоn Mоbil, Сhеvrоn, Rоуаl Dutсh Shеll i Tоtаl. У барацьбе за iракскую нафту ўдзельнiчаюць i расiйскiя карпарацыi, у тым лiку "Газпрамнафта" i "Лукойл".

Казахстан падлiчыў эканамiчны ўрон ад п’янства

Эканамiчны ўрон Казахстана ад таго, што насельнiцтва злоўжывае алкаголем, перавышае 96 мiльярдаў тэнге (больш за 793 мiльёны долараў). Аб гэтым заявiў мiнiстр аховы здароўя Анатоль Дзернавы.

Паводле яго слоў, гэтая лiчба складаецца, у прыватнасцi, з выдаткаў бюджэту на ахову здароўя i сацыяльнае забеспячэнне i выдаткаў на кампенсаванне матэрыяльнага ўрону, выклiканага п’янствам. Асноўную яе частку складаюць недаатрыманыя прыбыткi, звязаныя з непрацаздольнасцю i заўчасным сконам людзей. Паводле iнфармацыi мiнiстэрства, штогод каля ста тысяч жыхароў краiны атрымлiваюць алкагольнае атручэнне рознай ступенi цяжкасцi.

Эмiграцыя з Вялiкабрытанii дасягнула рэкорднага ўзроўню

За дзесяць гадоў з Вялiкабрытанii эмiгравалi амаль два мiльёны грамадзян, паведамляе Thе Tеlеgrарh са спасылкай на даныя Службы нацыянальнай статыстыкi.

У 2006 годзе лiк эмiгрантаў перавысiў 200 тысяч чалавек, а ўсяго з 1997 па 2006 год радзiму пакiнулi 1,97 мiльёна брытанцаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiжнароднай канферэнцыi астролагаў у Дэнверы найбольш верагодным пераможцам на прэзiдэнцкiх выбарах 2008 года ў ЗША быў абвешчаны дэмакрат Барак Аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика