21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кошт арэнды сталічных кватэр пачаў плаўна знiжацца

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кошт арэнды сталічных кватэр пачаў плаўна знiжацца

Амаль штогод менавiта вясной на сталiчным рынку арэнды жылля назiраецца пэўнае знiжэнне актыўнасцi патэнцыяльных кватэранаймальнiкаў. Разам з тым, сёлетнi майскi "мёртвы" сезон характарызуецца, бадай, поўнай адсутнасцю зацiкаўленых у стандартным жыллi клiентаў, а з другога боку — масавай прапановай тыповых кватэр.

Падобная сiтуацыя з невялiкiм попытам назiралася i ў красавiку, але цэны трымалiся на ранейшым узроўнi, бо сярод уладальнiкаў кватэр i будучых кватарантаў iснавалi апасеннi, звязаныя з новымi ўмовамi аплаты рыэлтарскiх паслуг i ўвогуле функцыянавання агенцтваў нерухомасцi. Сёння новы алгарытм дзеяння такiх структур стаў цалкам празрысты i зразумелы. Адразу пасля майскiх святаў прапанова кватэр iстотна павялiчылася, а вось будучыя кватаранты сталi яшчэ больш пераборлiвымi.

Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля сталiчнага агенцтва "Час пiк" Сяргея Кадола, зараз у таблiцы прапаноў гэтай структуры iснуе каля 140 варыянтаў па здачы аднапакаёвых кватэр. Менавiта таму сярэднi цэннiк арэнды невялiкiх кватэр пачаў знiжацца. Сёння ў агенцтве "Час пiк" ажно 75 аднапакаёвых кватэр, якiя здаюцца па кошце да 250 долараў. Не вельмi багатыя клiенты зараз маюць магчымасць адшукаць стандартныя аднапакаёўкi ў Сухараве, Малiнаўцы, Шабанах i Заводскiм раёне за 200 долараў цi нават танней. Разам з тым, зараз на рынку арэнды ў сталiцы трывалы попыт на аднапакаёўкi палепшанай планiроўкi ў элiтных дамах або на якаснае жыллё ў цэнтры горада. Кошт арэнды такiх кватэр дасягае 400—600 долараў у месяц.

Самая вялiкая колькасць прапаноў прыпадае на двухпакаёвыя кватэры. Сёння па гэтым сегменце арэнды ў агенцтве "Час пiк" ужо больш за 200 варыянтаў. Самы распаўсюджаны цэннiк арэнды "двоек" вагаецца цяпер у межах ад 250 да 300 долараў. Патаннелi за апошнi месяц i трохпакаёвыя кватэры, арэнда якiх пачынаецца з 300 долараў плюс квартплата.

На сапраўды якасныя двухпакаёвыя i трохпакаёвыя кватэры ў цэнтры i спальных раёнах Мiнска iснуе свая спецыяльная цана. На ўнушальныя расцэнкi мэбляваных кватэр з сучаснымi бытавымi прыборамi ўплывае стабiльны попыт з боку замежных клiентаў. Кватэры коштам ад 700 да 2000 долараў здымаюць звычайна цяпер грамадзяне Ірана, Кiпра, Швецыi i Кiтая. Эксперты мiнскага рынку арэнды ўпэўнены, што сапраўды элiтнае i сучаснае жыллё з цягам часу будзе толькi даражэць.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль штогод менавiта вясной на сталiчным рынку арэнды жылля назiраецца пэўнае знiжэнне актыўнасцi патэнцыяльных кватэранаймальнiкаў. Разам з тым, сёл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика