Студэнцтва Ў люстэрку статыстыкі
Студэнцтва Ў люстэрку статыстыкі
У маладога пакалення прыярытэт асабістай абароненасцi стаiць значна вышэй за сацыяльную справядлiвасць Сацыялагiчнае даследаванне, праведзенае Мiнскiм навукова-даследчым iнстытутам сацыяльна-эканамiчных i палiтычных праблем Мiнгарвыканкама, засведчыла, што ў асяроддзi сталiчнай студэнцкай моладзi найбольш папулярным з’яўляецца лозунг аб сацыяльнай абароне. Яго падтрымалi больш за тры чвэрцi апытаных студэнтаў мiнскiх ВНУ, прычым гэтая лiчба за апошнiя некалькi гадоў павялiчылася на некалькi працэнтаў. У паняцце сацыяльнай абароны ўваходзяць пенсii, стыпендыi, заработная плата. Чым, у сваю чаргу, цяперашнiя студэнты могуць адказаць у перспектыве за праяўлены сёння клопат з боку дзяржавы? Як яны ўвогуле ставяцца да ўдзелу ў грамадска-палiтычным жыццi краiны, што думаюць пра сёння i заўтра Беларусi? Вынiкi даследавання здалiся шмат у чым цiкавымi... Грамадзянскi абавязак цi асабiстая справа? Найважнейшая праява сацыяльнай актыўнасцi студэнтаў — iх удзел у грамадска-палiтычным жыццi. Праведзенае даследаванне, у прыватнасцi, паказала, што ўстойлiвы iнтарэс да грамадска-палiтычнага жыцця краiны праяўляюць 55,8 працэнта сталiчных студэнтаў. Зусiм абыякавыя да яго, па iх уласнай ацэнцы, менш чым 3,5 працэнта. Цiкава, што дзяўчаты праяўляюць iнтарэс да палiтычнага жыцця часцей, чым юнакi. Аднак перавага студэнтак у гэтым плане далёка не заўсёды рэалiзуецца падчас выбараў у прадстаўнiчыя органы ўлады i нават у структуры студэнцкага самакiравання, дзе яны даволi часта саступаюць дарогу юнакам. З прадстаўнiкоў асобных спецыяльнасцяў больш за астатнiх (па суме паказчыкаў "рэгулярна" i "ад выпадку да выпадку") цiкавяцца палiтычным жыццём у нашай краiне будучыя гiсторыкi, педагогi, правазнаўцы i эканамiсты, а ў аўтсайдарах знаходзяцца прадстаўнiкi iнжынерна-тэхнiчных, прыродазнаўчых спецыяльнасцяў, i, як нi дзiўна, журналiсты. Найбольш распаўсюджаная форма палiтычнай актыўнасцi беларускага студэнцтва — iх удзел у выбарах. Апытанне паказала, што па-ранейшаму найбольшай папулярнасцю ў сталiчнай моладзi карыстаюцца прэзiдэнцкiя выбары, другое i трэцяе месца па прыцягальнасцi дзеляць выбары ў Нацыянальны сход i мясцовыя Саветы дэпутатаў. Пераважная большасць сталiчных студэнтаў (64,1 працэнта) ставяцца да выбараў як да грамадзянскага абавязку чалавека, а трэць апытаных лiчаць, што ўдзел у галасаваннi — гэта асабiстая справа канкрэтнага чалавека. Прычым больш свядомымi ў гэтым пытаннi з’яўляюцца дзяўчаты-студэнткi, а таксама студэнты-першакурснiкi. З прадстаўнiкоў асобных спецыяльнасцяў — фiлолагi, педагогi i журналiсты. На пытанне, чаму яны не хочуць удзельнiчаць у выбарах у мясцовыя Саветы, абсалютная большасць рэспандэнтаў не змаглi даць матываваны адказ. Можна меркаваць, гавораць даследчыкi, што, па-першае, моладзь не ўспрымае мясцовыя Саветы дэпутатаў як рэальныя палiтычныя органы, па-другое, у самiх Саветах яна не бачыць яркiх лiдараў, якiя б сваёй дзейнасцю прыцягвалi ўвагу да гэтых органаў улады. Абiтурыент, а ты добра падумаў? Дзве трэцi апытаных студэнтаў патлумачылi выбар навучальнай установы iнтарэсам да будучай спецыяльнасцi. Больш за палову рэспандэнтаў матывавалi свой выбар высокай якасцю прафесiйнай падрыхтоўкi ў дадзенай навучальнай установе. Часцей за ўсё такi матыў гучыць у якасцi вызначальнага сярод студэнтаў фiлалагiчных (66,7 працэнта апытаных) i прыродазнаўчых (57,6 працэнта) спецыяльнасцяў. Істотна важным ён з’яўляецца таксама для журналiстаў (53,3 працэнта), правазнаўцаў (52,3 працэнта) i будучых медыкаў. У той жа час прэстыжнасць будучай прафесii вызначыла выбар ВНУ толькi ў кожнага трэцяга з кола апытаных. У большай меры гэты матыў "спрацаваў" сярод будучых медыкаў (73,8 працэнта), правазнаўцаў (47,3 працэнта) i студэнтаў прыродазнаўчых спецыяльнасцяў (45,8 працэнта). За рамкамi якаснага падыходу да выбару ВНУ i адпаведна будучай прафесii засталася вялiкая колькасць iншых унiверсiтэцкiх спецыяльнасцяў, куды выпускнiкi сярэднiх навучальных устаноў трапляюць, можна меркаваць, часцей, выпадкова. Аказваецца, большасць студэнтаў пры выбары найбольш прыцягальнай для паступлення на вучобу вышэйшай навучальнай установы не задумваюцца над попытам на тую цi iншую прафесiю на рынку працы. Наяўнасцю такога попыту матывуюць свой выбар навучальнай установы толькi 22,4 працэнта апытаных студэнтаў. Складваецца ўражанне, што значная частка моладзi iмкнецца ў ВНУ, каб атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыi, не надаючы значэння сутнасцi сваёй адукацыi, яе запатрабаванасцi i прэстыжнасцi. Вынiкi апытання сведчаць, што пераважная большасць студэнтаў задаволеныя якасцю выкладання па спецыяльных дысцыплiнах. Толькi кожны дваццаты з кола апытаных сцвярджае, што якасць навучання яго не задавальняе, а 28,8 працэнта рэспандэнтаў паведамiлi, што якасць навучання задавальняе iх толькi часткова. Больш за палову апытаных лiчаць, што на самастойную работу студэнтам павiнна адводзiцца больш часу. Сур’ёзныя прэтэнзii ёсць у студэнтаў да ўмоў правядзення лабараторных, эксперыментальных заняткаў, узроўню правядзення вытворчай практыкi, даступнасцi навуковай iнфармацыi i забяспечанасцi вучэбнай лiтаратурай. Тут узровень задаволенасцi знаходзiцца ў межах трэцяй часткi i нават менш сярод апытаных студэнтаў. Высока ацэньваюць якасць лекцый часцей за iншых студэнты-журналiсты, будучыя культуролагi, мастацтвазнаўцы i фiлолагi. А самая вялiкая колькасць незадаволеных якасцю лекцый — сярод студэнтаў прыродазнаўчых i iнжынерна-тэхнiчных спецыяльнасцяў. Высветлiлася, што большасць мiнскiх студэнтаў праяўляюць iнтарэс да вывучэння гiсторыi роднай краiны. Сур’ёзна цiкавяцца гiсторыяй 43,2 працэнта апытаных, у той цi iншай ступенi — 45,2 працэнта. Не змаглi даць адназначны адказ на гэта пытанне 11,5 працэнта рэспандэнтаў. Больш як дзве трэцi апытаных студэнтаў вывучаюць гiсторыю сваёй краiны ў рамках вучэбных праграм, удвая меней — чытаюць дадатковую лiтаратуру. Якiя ж перыяды беларускай гiсторыi прыцягваюць увагу студэнтаў? Часам Вялiкага княства Лiтоўскага цiкавяцца больш за палову рэспандэнтаў. Падзеямi Вялiкай Айчыннай вайны — 47,6 працэнта, гiсторыяй суверэннай Беларусi — 44,6 працэнта. А найменшы iнтарэс выклiкае ў моладзi Кастрычнiцкая рэвалюцыя i даваенны перыяд (9,1 працэнта). Значную зацiкаўленасць у вывучэннi гiсторыi сваёй краiны дэманструюць студэнты-фiлолагi (57,6 працэнта) i мастацтвазнаўцы (55 працэнтаў), а найменшую — будучыя iнжынеры (33 працэнты) i эканамiсты (29 працэнтаў). Чым пужаюць моладзь эканамiчныя рэформы? Iдэалагiчная арыентацыя маладых людзей, iх стаўленне да сацыяльна-эканамiчных i палiтычных працэсаў i перспектывы развiцця краiны дастаткова выразна праяўляюцца ў ацэнцы канкрэтных палiтычных лозунгаў. Як мы ўжо казалi вышэй, на першым месцы стаiць лозунг сацыяльнай абароны. Цiкава, што абаронай правоў чалавека студэнты заклапочаны некалькi менш, чым сацыяльнай абаронай. А на трэцiм месцы па ступенi падтрымкi сярод студэнцтва аказалася iдэя актыўнага жыллёвага будаўнiцтва. Не менш цiкава параўнаць жыццёвыя прыярытэты першакурснiкаў i пяцiкурснiкаў. Практычна на адным высокiм узроўнi ў студэнтаў на працягу iх навучання ў ВНУ застаецца iдэя прыхiльнасцi правам чалавека. Затое з апошняга месца ў першакурснiкаў на першае месца ў пяцiкурснiкаў перамяшчаецца праблема жыллёвага будаўнiцтва. На першым курсе гэты лозунг бачыцца актуальным толькi для кожнага трэцяга студэнта, а на выхадзе з ВНУ — для 73 працэнтаў. Узрастае ў студэнтаў выпускнога курса i iнтарэс да сацыяльнай абароны. У параўнаннi з першакурснiкамi ў пяцiкурснiкаў рэзка падае iнтарэс да падтрымкi навукi (з 70,8 працэнта да 43,2), барацьбы з карупцыяй (з 70,8 да 43,2 працэнта) i ўстанаўлення сацыяльнай справядлiвасцi (з 45,8 да 34 працэнтаў). А параўнальна невысокая колькасць прыхiльнiкаў эканамiчных рэформаў на першым курсе (41,7 працэнта) на пятым курсе яшчэ дадаткова змяншаецца (31,8 працэнта). Увагi заслугоўвае той факт, што сур’ёзны пералом у поглядах адбываецца ўжо на другiм курсе. Найбольш высокi рэйтынг лозунга правядзення эканамiчных рэформаў — у прадстаўнiкоў iнжынерна-тэхнiчных спецыяльнасцяў i эканамiстаў, г.зн. тых, чыя прафесiя ў будучынi звязана з рэальным сектарам эканомiкi i пераменамi, на якiя арыентуе цяперашняя дзяржаўная палiтыка. Абагульняючы ўсё вышэйсказанае, варта заўважыць, што першую групу пераваг склалi лозунгi, якiя датычацца сацыяльнай абароны, правоў чалавека, актыўнага жыллёвага будаўнiцтва, барацьбы са злачыннасцю i падтрымкi прадпрымальнiцтва. А ў "аўтсайдарах" аказалiся захаванне грамадзянскага мiру ў краiне, падтрымка навукi, устанаўленне сацыяльнай справядлiвасцi, правядзенне эканамiчных рэформаў, хоць ад вырашэння менавiта гэтых праблем у значнай ступенi залежыць рэалiзацыя першай групы лозунгаў. На думку аўтараў даследавання, выяўленая iерархiя пераваг, з аднаго боку, сведчыць аб тым, што студэнты ў сваёй большасцi дакладна разумеюць перавагi сацыяльна-арыентаванай мадэлi айчыннай эканомiкi i хочуць карыстацца яе магчымасцямi, але, з iншага боку, у меншасцi застаюцца здольныя правiльна разумець прычынна-следчыя сувязi ў развiццi дзяржавы i сваёй свядомай працай пашыраць спектр такiх магчымасцяў для сябе i iншых грамадзян. I ў юнакоў, i ў дзяўчат сацыяльная абарона i правы чалавека выйшлi на першыя месцы, у той час як сацыяльная справядлiвасць i эканамiчныя рэформы адышлi на другi план, хоць па сэнсу яны павiнны стаяць у рэйтынгу прыярытэтаў побач. Атрымлiваецца, што ў маладога пакалення прыярытэт асабiстай абароненасцi стаiць значна вышэй за сацыяльную справядлiвасць, адсюль, напэўна, i насцярожанае стаўленне да рызык, звязаных з эканамiчнай рэформай. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маладога пакалення прыярытэт асабістай абароненасцi стаiць значна вышэй за сацыяльную справядлiвасць
|
|