Добры дзень, шаноўная рэдакцыя!
Добры дзень, шаноўная рэдакцыя!
З рэдакцыйнай пошты Давайце разам зробiм высакародную справу. Установа культуры "Вiцебскi абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова" збiрае матэрыялы пра ўдзельнiкаў вызвалення Вiцебска i Вiцебшчыны. Дарагiя ветэраны, iх дзецi i ўнукi, сваякi i знаёмыя! Дасылайце ўспамiны пра гераiчны час вызвалення Вiцебска, Прыдзвiння на адрас музея. Каштоўныя для гiстарычнай навукi матэрыялы не павiнны знiкнуць беззваротна! Музей ажыццяўляе мультымедыйны праект "Яны змагалiся за Радзiму" — да 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Каардынатарам праекта з’яўляецца дырэктар музея Iрына Шышкова. Гэты праект будзе рэалiзаваны ў горадзе над Дзвiной на працягу 2008—2009 гадоў. Мэта праекта — увекавечванне памяцi аб ветэранах i ўдзельнiках Вялiкай Айчыннай вайны, ураджэнцах Вiцебска, якiя пражываюць цi пражывалi пасля вайны ў розных куточках Беларусi, iншых рэспублiках былога СССР. Усяму сабранаму матэрыялу будзе нададзены электронны выгляд, ён будзе размешчаны ў Iнтэрнэце, выйдзе серыя брашур. А арыгiналы вашых успамiнаў будуць пакiнуты на захоўванне ў музеi М.П. Шмырова. Свае матэрыялы, успамiны, фотаздымкi дасылайце на адрас музея: вул. Чэхава, 4, Вiцебск, 210026. З павагай, Канстанцiн Карнялюк. г. Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Давайце разам зробiм высакародную справу. Установа культуры "Вiцебскi абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова" збiрае матэрыялы пра
|
|