Леанід Дранько-Майсюк: "Інтэлект вышэй за пачуццi"
Леанід Дранько-Майсюк: "Інтэлект вышэй за пачуццi"
Як сэрцу выказаць сябе? У дзяцiнстве здаецца немагчымым зрабiць гэта: слоў няма... А так хочацца расказаць каму-небудзь... i сабе пра гэта. У адзiнаццатым класе прагучалi радкi з паэмы Маякоўскага "Пра гэта", пра самыя iнтымныя чалавечыя пачуццi. Здаецца, толькi ў паэзii магчыма весцi размову на мяжы эмоцый. У гэтай краiне кахаюць праз слова. Самае высакароднае пачуццё нарадзiла высокiя вершы. Пра гэта Вядомы лiрычны паэт Леанiд Васiльевiч Дранько-Майсюк пiша пра тое, што кранае мяне i маiх равеснiкаў. Менавiта таму я звярнулася да яго: "Як зразумець сябе i сваё самае патаемнае?". Трэба верыць у свае сiлы, не баяцца iнтэлігентнасцi, якая ёсць у душы кожнага чалавека, вучыцца больш слухаць i менш гаварыць. I ўвогуле трэба навучыцца чакаць: Калi шапталi, як маленне, У першую сваю зiму: "Калi навучымся цярпенню, Тады навучымся ўсяму". Сцiпласць, iнтэлігентнасць, увага да iншых i валоданне мастацкiм чаканнем — усё гэта ўнутраная прыгажосць, якая дапаможа выказаць сябе. Каханне, як зрок, слых, нам дадзена ад прыроды. Яно бывае розным, але я думаю, што кожны здольны кахаць па-сапраўднаму, проста не ўсе могуць выказаць свае пачуццi прыгожа, спакойна, з розумам. Iншым шляхам, на мой погляд, немагчыма. Ты,— памножаная на неба I падзеленая на страх,— Здабываеш са смутку срэбра Старажытных вясёлых драхм. Трэба баяцца неўраўнаважаных эмоцый, верыць у спакой i не верыць у крык. Спакой — першая рыса ўнутранага арыстакратызму, а крык — плебейства. Паколькi каханне — пачуццё арыстакратычнае, яно вымагае спакою. ...казаў рыцар сучаснасцi, кожны раз робячы нацiск на слове "спакой". Слухаеш яго i пачынаеш разумець тое ж самае, нiбы трапляеш у невыказную залежнасць ад вымаўленых словаў, глыбокадумных вачэй. Не пакiдае толькi адно: "Гэты чалавек прыгожа гаварыў пра каханне без усялякiх прыгожасцяў. Толькi сэрца ды... спакой?" Ты далей, чым слова далёка, I чысцей за ўсе халады... Неўрадлiвы пясок сiрока Засыпае твае сляды. Калi каханне прыходзiць у пятнаццаць год — гэта цудоўна! Яно прыносiць больш эмоцый, чым сталае каханне, таму ў юныя гады патрэбна прыгожа ўтаймоўваць сваю эмацыянальнасць, ураўнаважваць свае пачуццi цвярозасцю. Трэба паверыць у самае асноўнае: каханне — з’ява дастаткова кароткая. Як у гэтым узросце не хочацца верыць у слова "канец"! У лiтаратуры празаiкi i паэты са злому псiхалогii выбудоўваюць свае сюжэты. А для жыцця гэтае правiла не падыходзiць. Праз тое, што знiкла каханне, жанчына не павiнна падаць пад цягнiк. А ў рамане Л. Талстога жанчына павiнна кiдацца пад цягнiк, бо без гэтага не будзе рамана. Правiлы жыцця не супадаюць з правiламi лiтаратуры. Калi мяне гэтая дзяўчына не зразумела, дзякуй Богу! Трэба ветлiва, iнтэлігентна развiтацца. Мне, юнаку, не пашанцавала на гэтай вулiцы — я пайду на суседнюю i там спаткаю тую, якая мяне зразумее i пакахае. Тое ж самае датычыцца i дзяўчыны. Трэба культурна разысцiся, паспрабаваць застацца сябрамi. А каханне гэтая дзяўчынка можа спаткаць i ў суседнiм доме, i на суседняй вулiцы, у суседнiм горадзе. Трэба навучыцца чакаць. Ведайце, што нашыя пачуццi могуць быць памылковымi. Патрэбны час, каб зразумець праўду i падумаць. Цi нам пятнаццаць, цi пяцьдзесят, трэба думаць. Цi можна так рабiць, казаць, сустракацца. Галоўнае — iнтэлект вышэй за пачуццi, вышэй за сэрца. Нездарма ўсё так размешчана: прыкметы полу на самай нiзкай ступенi, памiж iмi i розумам размешчаны пачуццi. Трэба выпрацоўваць у сваiм жыццi культ iнтэлекту. Яшчэ адно важнае правiла: сын павiнен слухацца бацьку, дачка — мацi. Калi мы будзем жыць паводле гэтых правiлаў, то жыццё будзе ўпарадкаваным. Калi не — наш жыццёвы цягнiк пойдзе пад адхон. I калi мацi кажа, што пачуццi былi павярхоўныя, хлопец гэты табе не падыходзiць, то, мабыць, яна мае рацыю. Хутчэй за ўсё так i будзе. Прыродай закладзена: нiякая мацi i нiякi бацька благога сваiм дзецям не жадаюць. А ўжо калi мы створым для сябе нейкi матэрыяльны падмурак, то зможам быць незалежнымi ад бацькоў. I ўсё-такi што такое сапраўднае каханне? Калi памiраюць планеты — застаюцца свiнцовыя воды I свiсцячая песня пяскоў у расколiнах скал. Калi памiрае каханне... Але каханне не памiрае. Яно вечна застаецца ў грудзях лiкуючай тугою слоў, Безнадзейным болем i непатольнай пяшчотай, Калi нiчым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбi. Вечнага кахання не бывае?.. Караткевiч — вялiкi рамантык. Але яго рамантызм не прынёс яму шчасця. Сапраўднае каханне — гэта вялiкая штодзённая праца над сабой. У свой час у Маскве мая будучая жонка мне, студэнту, кожны дзень прыносiла пiражкi з павiдлам. Я iх не паспяваў з’ядаць, таму мае сябры з ахвотай дапамагалi. Вось што такое каханне — пiражкi прыносiць кожны дзень. Каханне — гэта я павiнен. Нi ён, нi яна, а я. Тады пачынаецца сапраўднае каханне. У Якуба Коласа ёсць верш "Цi помнiш ты, Ганна, шчаслiвы мамент", там гучаць такiя радкi: "I лапцi са спiны мае ты зняла, анучы ў Нёман ты мыць панясла". Што зрабiла дзяўчына? Прызналася ў каханнi! Хлопец у момант зразумеў: вось мая будучая жонка. Гэта генiяльнае прызнанне ў каханнi: колькi сэнсу маюць дзеяннi, чаго часам не маюць прыгожыя словы. Каханне — пачуццё тупiковае, гэта хвароба, калi каханая закрывае сабою ўвесь свет, усё жыццё, iншых людзей. Небяспечна цалкам аддаваць сябе, а калi мы стыхiю кахання ўтаймоўваем сваёй цвярозасцю, сваёй шляхетнасцю, то яно стане стваральным. Не трэба жыць толькi паводле правiлаў кахання. Калi яго шмат, то гэта ўсё адно, што шмат алкаголю. Таму трэба баяцца такога кахання. У кахання заўсёды ёсць будучыня. Часам, яна прыносiць трывогу: хочацца пакiнуць пасля сябе толькi светлы след. Каб аднойчы табе сказалi: Я растлумачу, што значыць вар’яцтва — Гэта, крануўшы мiнулае тло, Шчыра каханай жанчыне прызнацца, Колькi ў цябе некаханых было. Не трэба баяцца будучынi. Сапраўднае пачуццё абавязкова застанецца ў памяцi. Калi мы будзем сваёй прысутнасцю прыносiць радасць людзям, прытрымлiваючыся правiлаў сцiпласцi, iнтэлігентнасцi, умення чакаць — то ўсё будзе добра. Эпiлог Ведаю, што Леанiд Васiльевiч не з’яўляецца прафесiйным гiпнатызёрам, але на многае пасля сустрэчы з iм паглядзела iнакш. Яго добразычлiвасць, унутраны спакой i гармонiя перадалiся i мне, бо яму таксама было семнаццаць i ён кахаў. Крысцiна Рыбiк, вучанiца 11 "А" класа сярэдняй школы № 211 г. Мiнска.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сэрцу выказаць сябе? У дзяцiнстве здаецца немагчымым зрабiць гэта: слоў няма... А так хочацца расказаць каму-небудзь... i сабе пра гэта. У адзiнац
|
|