Iнтэрнэт-СМI могуць спаць спакойна
Iнтэрнэт-СМI могуць спаць спакойна
Парламенцкі дзённiк Чуткi пра тое, што новы закон аб сродках масавай iнфармацыi звяжа па руках i нагах Iнтэрнэт-выданнi, не спраўдзiлiся. Згодна з праектам дакумента, якi сёння прапануецца дэпутатам да разгляду ў першым чытаннi, сфера дзеяння будучага закона распаўсюджваецца выключна на прадстаўленыя ў вiртуальнай прасторы аналагi iснуючых друкаваных i электронных СМI. Гэта падкрэслiла ў сваiм выступленнi i намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусі Наталля Пяткевiч падчас пашыранага пасяджэння Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi. I дадала: — Чаму электронная версiя не павiнна адпавядаць тым жа самым патрабаванням, што i друкаваная, калi гэта тая ж самая газета? У праекце закона прадугледжана, што парадак дзяржаўнай рэгiстрацыi i распаўсюджвання прадукцыi Iнтэрнэт-СМI вызначаецца Саветам Мiнiстраў. Наталля Пяткевiч адзначыла таксама, што "гэта зусiм не азначае, што пастанова будзе заўтра цi праз паўгода, можа, яе не будзе наогул. Аб гэтым усе гавораць, а пастановы як не было, так i няма". Наталля Ўладзiмiраўна заўважыла таксама, што цяжка вызначыцца з крытэрыямi Iнтэрнэт-выданняў. Узяць тыя ж блогi (вiртуальныя дзённiкi) знакамiтасцяў — i абнаўляюцца рэгулярна, i распаўсюджваюць iнфармацыю на шырокую аўдыторыю. Тым не менш, гэта не робiць iх сродкамi масавай iнфармацыi. I прапiсаць такiя моманты заканадаўча досыць складана. — Размова iдзе аб тым, што калi Iнтэрнэт-СМI стануць праблемай, я не маю на ўвазе праблемай па змесце, а iх колькасць стане такой, што ўзнiкне неабходнасць iх рэгламентацыi i ўпарадкавання, значыць, будуць дакладна вызначаныя крытэрыi, — патлумачыла Наталля Пяткевiч. Каб папярэдзiць магчымыя пагалоскi, Наталля Ўладзiмiраўна зрабiла акцэнт на тым, што будучы закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання i "не наступае нi на якiя перадвыбарныя кампанii". — Закон датычыцца i дзяржаўнай прэсы. Калi мы кажам, што адказнасць за СМI нясе заснавальнiк, гэта не толькi нейкi камерсант, гэта i Ўрад, i Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта. Заснавальнiк павiнен не проста даць грошы цi адмiнiстрацыйны рэсурс — заснавальнiк павiнен адказваць для таго, каб газета была запатрабаванай у спажыўцоў. I самы галоўны сэнс гэтай нормы я бачу менавiта ў тым, каб дзяржаўныя СМI павысiлi сваю якасць. У новым законапраекце, дарэчы, узмоцнена адказнасць заснавальнiкаў СМI за дзейнасць заснаваных iмi сродкаў масавай iнфармацыi. Аб гэтым заявiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч. Яна адзначыла таксама, што новы дакумент удакладняе парадак акрэдытацыi журналiстаў i вызначае само паняцце, якое ў законе 1995 года не мае тлумачэння. Устаноўлена забарона на здзяйсненне прафесiйнай дзейнасцi журналiстаў замежных СМI без акрэдытацыi. Упарадкавана працэдура заснавання i дзяржаўнай рэгiстрацыi СМI. Законапраект прадугледжвае i стварэнне Грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай iнфармацыi. Паводле слоў Лiлii Ананiч, закон 1995 года састарэў i не адпавядае Грамадзянскаму кодэксу Беларусi. Новы законапраект заклiканы вырашыць iснуючыя праблемы. Ён распрацоўваўся з улiкам мiжнароднага вопыту, у прыватнасцi, было прааналiзавана адпаведнае заканадаўства Расii, Украiны, Лiтвы, Латвii, Германii, Вялiкабрытанii, Швецыi. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чуткi пра тое, што новы закон аб сродках масавай iнфармацыi звяжа па руках i нагах Iнтэрнэт-выданнi, не спраўдзiлiся. Згодна з праектам дакумента, якi
|
|