Пошукавая праца не спыніцца
Пошукавая праца не спыніцца
Начальнiк упраўлення па ўвекавечаннi памяцi абаронцаў Айчыны i ахвяраў войнаў Мiнiстэрства абароны Беларусi палкоўнiк Вiктар Шумскi запэўнiў, што з заканчэннем стварэння кнiг "Памяць" пошукавая работа ўнiкальнага ў свеце 52-га асобнага спецыялiзаванага батальёна не спынiцца. Толькi за гэты год адпрацавана 55 аб’ектаў, знойдзены 33 медальёны, праведзена эксгумацыя астанкаў 981 загiнулага, удалося ўстанавiць 23 iмені. Наогул на 2008-ы запланаваныя пошукавыя работы на 123 аб’ектах у 48 раёнах усiх шасцi абласцей Беларусi. — Я хачу папярэдзiць так званых чорнакапальнiкаў, прадстаўнiкоў арганiзацый, якiя iмкнуцца хутчэй узяць рыдлёўку ў рукi, — звярнуўся праз газету да людзей Вiктар Вiктаравiч. — За час iснавання 52-га батальёна было знойдзена i абяззброена 2923 выбухованебяспечныя прадметы. Можа, гэта абставiна спынiць чорнакапальнiкаў? Палкоўнiк Шумскi таксама нагадаў, што ўсе, хто шукае сваiх родных, якiя загiнулi ў час баявых дзеянняў, цi не мае наогул аб iх даных, могуць карыстацца базай даных, паводле дакументаў Цэнтральнага архiва Мiнiстэрства абароны РФ. Гэту базу даных ахвотнiкi могуць знайсцi ў Інтэрнэце на сайце www. оbd-mеmоriаl.ru. Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнiк упраўлення па ўвекавечаннi памяцi абаронцаў Айчыны i ахвяраў войнаў Мiнiстэрства абароны Беларусi палкоўнiк Вiктар Шумскi запэўнiў, што з за
|
|